Беларуская партыя працоўных — незарэгістраваная палітычная партыя ў Беларусі. Стварэнне пачалося ў 2004 годзе членамі ліквідаванай Беларускай партыі працы, у 2009 годзе арганізацыйнаму камітэту адмовілі ў рэгістрацыі партыі. Знаходзіцца ў апазіцыі да рэжыму Лукашэнкі.
Мэты
Пабудова ў Рэспубліцы Беларусь дэмакратычнага грамадзянскага грамадства і стварэнне прававой дзяржавы на прынцыпах духоўнай, палітычнай і эканамічнай свабоды чалавека, дабрабыту, маральнасці, сацыяльнай справядлівасці і згоды грамадзян.
Гісторыя
Працэс стварэння партыі пачаўся ў 2004 годзе пасля ліквідацыі Беларускай партыі працы. Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь абвінаваціла гэту партыю ў сістэматычным парушэнні Грамадзянскага кодэкса, Закона "Аб палітычных партыях" і ўласнага статуту.
26 ліпеня 2009 года адбыўся ўстаноўчы з’езд партыі, у якім удзельнічала 65 дэлегатаў з усіх абласцей Беларусі. Старшынёй быў абраны Аляксандр Бухвостаў, намеснікамі старшыні — Мікалай Пахабаў і Андрэй Еўдакімовіч. На з’ездзе таксама былі прыняты праграма і статут БПП. 20 кастрычніка 2009 года Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь адмовіла партыі ў рэгістрацыі, бо «фактычная колькасць заснавальнікаў меншая за мінімальна дапушчальную колькасць, неабходную для стварэння палітычнай партыі»[1].
На прэзідэнцкіх выбарах 2015 года аргкамітэт партыі падтрымаў кандыдатуру С. Калякіна ад партыі левых «Справядлівы свет»[2].
Зноскі
|
---|
Зарэгістраваныя | |
---|
Незарэгістраваныя партыі і аргкамітэты | |
---|
Кааліцыі | |
---|
Іншыя рухі і блокі | |
---|
Партыі і аргкамітэты, якія спынілі існаванне | |
---|