Белару́ская па́ртыя зялёных (БПЗ) ці Партыя зялёных Беларусі (ПЗБ)[1] — палітычная партыя сацыяльна-экалагічнага кірунку. Устаноўчы з'езд партый прайшоў 30 снежня 1992 года[2]. Кіруючы орган паміж з’ездамі — Зялёная рада.
Найбольшыя арганізацыі ў Гомелі, Магілёве, Віцебску, Брэсце, Салігорску, Светлагорску.
У красавіку 1994 года частка членаў партыі пакінула яе шэрагі і стварыла Беларускую партыю «Зялёны мір»[3]. 20 чэрвеня 1998 года «Беларуская партыя зялёных» спыніла сваё існаванне.
Асноўная мэта — забеспячэнне грамадзянам Беларусі права пражывання ў здаровым асяроддзі, удзел у распрацоўцы заканадаўчых актаў па ахове навакольнага асяроддзя і падрыхтоўцы праектаў рашэнняў, у тым ліку альтэрнатыўных, якія маюць дачыненне да аховы і аздараўлення навакольнага асяроддзя.
Галоўнымі задачамі партыя лічыла:
- забеспячэнне грамадзянам права на здаровае асяроддзе;
- заваяванни даверу выбаршчыкаў на выбарах у органы ўлады;
- удзел у распрацоўцы заканадаўчых актаў у галіне аховы навакольнага асяроддзя, экалагічнае абгрунтаванне праграм развіцця прамысловасці, энергетыкі, транспарту, сельскай гаспадаркі;
- паляпшэнне тэхналагічных працэсаў, перапрафіляванне ці спыненне дзейнасці тых вытворчасцей, якія абумоўліваюць дэградацыю прыроднага асяроддзя і негатыўна ўплываюць на здароўе чалавека;
- фарміраванне экалагічнага светапогляду і выхаванне экалагічнай культуры насельніцтва.
Зноскі
- ↑ Программные документы современных политических партий Беларуси: Учебное пособие / Министерство образования и науки Республики Беларусь, Белорусский государственный университет; [Авторы-составители: В. К. Коршук и др.]. — Минск: Белгосуниверситет, 1997. — 110 с.
- ↑ Котляров, И. В. Социология политических партий / И. В. Котляров; Национальная академия наук Беларуси, Институт социологии. — Минск: Беларуская навука, 2011. — 386, [2] с.: табл. — С. 279. — ISBN 978-985-08-1282-7.
- ↑ Котляров, И. В. Социология политических партий... — С. 291.
- ↑ а б Палітычныя партыі Беларусі: Праграмныя дакументы / Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь. — Мінск: АНБ, 1996. — 414 с.
- ↑ а б Политические партии Беларуси: анализ после парламентских выборов: Аналитический доклад / Белорусский институт информации и прогноза при Администрации Президента Республики Беларусь (Белинформпрогноз). — Мн.: Белинформпрогноз, 1996. — 16 с.
Літаратура
|
---|
Зарэгістраваныя | |
---|
Незарэгістраваныя партыі і аргкамітэты | |
---|
Кааліцыі | |
---|
Іншыя рухі і блокі | |
---|
Партыі і аргкамітэты, якія спынілі існаванне | |
---|