Беларуская партыя аб’яднаных левых «Справядлівы свет»

Беларуская партыя аб’яднаных левых «Справядлівы свет»
Выява лагатыпа
Лідар Сяргей Іванавіч Калякін
Дата заснавання 7 снежня 1991
Дата роспуску 29 верасня 2023
Штаб-кватэра 220012, Мінск, зав. Калініна, 12, пак. 312
Краіна
Ідэалогія дэмакратычны сацыялізм
камунізм
Інтэрнацыянал
Колькасць членаў 3128 (2007)
Месцаў у Мясцовыя Саветы дэпутатаў
2 / 21303
Сайт spravmir.org
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Беларуская партыя аб’яднаных левых «Справядлівы свет», да 2009 — Партыя камуністаў беларуская — палітычная партыя Беларусі. Партыя знаходзіцца ў апазіцыі да рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.

30 чэрвеня 2023 г. стала вядома аб рашэнні Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь аб адмове ў перарэгістрацыі партыі.[2]

Гісторыя

Пасля адмены ў лютым 1993 г. Вярхоўным Саветам XII-га склікання сваёй пастановы аб прыпыненні дзейнасці КПБ, прайшлі кансультацыі паміж кіраўніцтвам Партыі камуністаў Беларускай і прадстаўнікамі КПБ, у выніку якіх 25 красавіка і 29 — 30 мая 1993 г. прайшлі XXXII з’езд Камуністычнай партыі Беларусі і II з’езд Партыі камуністаў беларускай. Было прынята рашэнне пра ўваходжанне КПБ у ПКБ і перадачы ёй усіх правоў і паўнамоцтваў палітычнага, юрыдычнага і маёмаснага правапераемствавання Камуністычнай партыі Беларусі.

У выніку парламенцкіх выбараў 1995 г. ПКБ мела сваю самастойную фракцыю ў Вярхоўным Савеце Беларусі XIII-га склікання, у якую не прымалі беспартыйных дэпутатаў.

У 1996 г. частка членаў ПКБ, якія падтрымлівалі палітыку прэзідэнта А. Лукашэнкі, выйшла з партыі і стварыла новую палітычную структуру пад гістарычнай назвай «Камуністычная партыя Беларусі».

22 лістапада 2006 г. ПКБ падпісала дэкларацыю аб стварэнні Саюза левых партый[3].

25 кастрычніка 2009 г. на XIV (пазачарговым) з’ездзе было прынята рашэнне аб перайменаванні партыі ў Беларуская партыя аб’яднаных левых «Справядлівы свет» (89 дэлегатаў «за» з 158).

На XVIII з’ездзе партыі С. Калякін быў пераабраны на пасаду старшыні і вылучаны ад партыі кандыдатам на прэзідэнцкія выбары 2015 г. Аднак кандыдат ад яе не здолеў прайсці этап рэгістрацыі.

Мэты і задачы

ПКБ аб’ядноўвала прыхільнікаў сацыялістычнай перспектывы ў развіцці грамадства. Сцвярджаючы, што рынак не здольны вырашыць узніклыя праблемы, партыя выступае за моцную ролю дзяржавы ў грамадскім развіцці, за магутны дзяржаўны сектар. Пры гэтым яна лічыць неабходнай падтрымку вытворчасці, заснаванай на рыначных формах уласнасці.

З’езды

  • VI з’езд — Мінск, 27 студзеня 2001 г.
  • XIV (пазачарговы) з’езд — Мінск, 25 кастрычніка 2009 г.
  • XVIII з’езд — Мінск, 23—24 мая 2015 г.

Зноскі

  1. http://progressive-alliance.info/2810-2/ Праверана 15 сакавіка 2019.
  2. ПАРТИЯ «СПРАВЕДЛИВЫЙ МИР» ОБЖАЛУЕТ РЕШЕНИЕ МИНЮСТА ОБ ОТКАЗЕ В ПЕРЕРЕГИСТРАЦИИ(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 30 верасня 2023. Праверана 22 верасня 2023.
  3. Бронек, В. Сколько продержится союз левых сил / Вадим Бронек // Снплюс. Свободные новости плюс. — 2006. — № . — 6—13 декабря. — С. 6.

Strategi Solo vs Squad di Free Fire: Cara Menang Mudah!