Беларуская мова ў Беларусі

Беларуская мова з’яўляецца адной з дзвюх (разам з рускай) дзяржаўных моў у Рэспубліцы Беларусь.

Як іншыя нацыянальныя мовы, сучасная беларуская мова выступае ў дзвюх разнавіднасцях: літаратурнай і народна-дыялектнай. Кожная з гэтых разнавіднасцей мае свае сферы ўжывання і свае формы бытавання. Мясцовыя гаворкі тэрытарыяльна і функцыянальна абмежаваны. Яны існуюць у вуснай форме і выкарыстоўваюцца пераважна як сродак зносін сярод сельскіх жыхароў. Літаратурная мова абслугоўвае (паралельна з рускай) розныя сферы дзейнасці беларускага народа, з’яўляецца поліфункцыянальнай. Гэта мова школы, друку, радыё, тэлебачання, мастацкай літаратуры, гуманітарнай навукі і г.д. Літаратурная мова мае складаную і разнастайную сістэму моўных сродкаў, рэгламентаваныя і пісьмова замацаваныя нормы. Яна выступае ў вуснай і пісьмовай формах, якія разлічаны на розныя віды ўспрыняцця (слыхавое і зрокавае) і, адпаведна, адрозніваюцца лексічным і граматычным афармленнем.

Колькасць носьбітаў

Паводле перапісу 1989 года беларускую мову лічылі роднай 77,7 % жыхароў Беларускай ССР, у тым ліку 80,2 % беларусаў[1].

Паводле дадзеных перапісу насельніцтва Беларусі 2009 года, роднай беларускую мову пазначылі 4 841 319 этнічных беларусаў, а таксама 217 015 прадстаўнікоў іншых нацыянальнасцей краіны (сярод іх 171 287 чал. этнічных палякаў) назвалі беларускую сваёй роднай, што складае 53,22 % насельніцтва краіны. Акрамя таго 1 009 935 этнічных беларусаў указалі яе як мову, якой яны свабодна валодаюць, а таксама 271 778 чалавек, якія належаць да іншых нацыянальнасцей таксама ўказалі беларускую як другую мову (сярод іх 181 091 чал. этнічных рускіх), што складае каля 13,49 % насельніцтва краіны. Такім чынам, паводле перапісу, у 2009 годзе беларуская мова была роднай для 5 058 334 чал., акрамя таго 1 281 713 чалавек валодалі беларускай мовай як другой, гэта склала каля 6 340 047 чал., якія свабодна размаўляюць па-беларуску.

Доля насельніцтва паводле раёнаў і гарадоў абласнога падпарадкавання, якая назвала беларускую мову роднай. Даныя паводле перапісу 2009 года
Доля насельніцтва паводле раёнаў і гарадоў абласнога падпарадкавання, якая заявіла, што дома звычнайна размаўляе на беларускай мове. Даныя паводле перапісу 2009 года

Нягледзячы на тое, што 2/3 насельніцтва краіны заявілі аб свабодным валоданні беларускай мовай, колькасць грамадзян Беларусі, якія размаўляюць па-беларуску дома, складае 2 073 853 чал. сярод этнічных беларусаў і 153 271 чал. у іншых этнасаў (у тым ліку 120 378 чал. у этнічных палякаў), што складае 23,43 % усяго насельніцтва краіны. У параўнанні з 1999 годам гэтыя лічбы адлюстроўваюць тэндэнцыю да зніжэння выкарыстання беларускай мовы. У 1999 г. у яе прызналі «мовай, на якой размаўляюць дома» 3 686 тыс. (36.7 %) жыхароў. Між іх, 3 370 тыс. (41.3 %) беларусаў, 257 тыс. іншых галоўных нац. груп (палякі, рускія, украінцы, татары)[2].

Паводле шырэйшых мерак, 6 984 тыс. (85.6 %) беларусаў прызнаюць беларускую «роднай мовай». Іншыя крыніцы падаюць «насельніцтва мовы» як 6 715 тыс. у Беларусі і 9 081 102 па ўсім свеце[3].

Некаторыя сацыялагічныя даследаванні, якія ставяць за мэту вызначэнне таго, якой мовай карыстаюцца беларусы, паказваюць, што 34 % беларусаў заяўлялі пра свабоднае валоданне беларускай мовай, але толькі каля 6 % беларусаў гавораць, што ўвесь час карыстаюцца беларускай мовай, амаль 74 % увесь час карыстаюцца рускай, а 21 % не карыстаюцца беларускай мовай наогул[4].

У афіцыйнай сферы выкарыстанне беларускай мовы вельмі абмежаванае. Справаводства ў Беларусі амаль цалкам рускамоўнае, адзначаецца скарачэнне накладаў беларускіх выданняў (за 1998—1999 год на 27,8 %). Прэзідэнт рэспублікі Аляксандр Лукашэнка пры выкананні сваіх абавязкаў выкарыстоўвае амаль толькі рускую мову.

Назвы населеных пунктаў на дарожных паказальніках падаюцца ў асноўным на беларускай мове, хоць часам сустракаюцца і рускамоўныя шыльды. Вядомасць атрымаў выпадак, калі ў красавіку 2019 года Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка выказаў абурэнне пасля ўстаноўкі беларускамоўнага табло «Выконвай хуткасны рэжым» на так званай «прэзідэнцкай» трасе. У выніку была вернута, па словах беларускага кіраўніка, «нармальная назва» на рускай мове. Ганаровы старшыня Таварыства беларускай мовы Алег Трусаў у сваім каментары з гэтай нагоды сказаў, што кіраўнік дзяржавы не вытрымлівае націску Масквы ў моўным пытанні, якое вельмі абвастрылася. Ён заўважыў: «У Расіі добра разумеюць, што калі ўплыў беларускай мовы ў нашай краіне будзе пашырацца, то ніякай анексіі не адбудзецца. Таму цяпер у іх ёсць важная задача — знішчыць культурна-моўныя прыкметы на нашай тэрыторыі»[5]. Палітычны аглядальнік Уладзімір Глод адзначыў, што Лукашэнку выгаднае пашырэнне ролі беларускай мовы, але каб гэта ня кідалася ў вочы[6].

Паводле перапісу насельніцтва 2019 года, беларускую мову лічаць роднай 5,094 млн чалавек (гэта прыкладна 53,2% насельніцтва). Аднак размаўляюць на ім дома і ў паўсядзённым жыцці 2,447 млн (толькі 26%). У параўнанні з 2009 годам гэтыя лічбы крыху выраслі[7].

У пачатку 2020-х адзначалася некаторае павелічэнне папулярнасці мовы. У 2022/2023 навучальным годзе Акадэміяй адукацыі было праведзена даследаванне сярод выпускнікоў школ. Як высветлілася, больш за 90% з іх лічаць беларускую роднай, каля 25% лічаць яе вывучэнне «паказчыкам патрыятызму і грамадзянскасці». Як дадаў загадчык сектара суправаджэння нацыянальнага даследавання якасці адукацыі Вячаслаў Караткевіч, «сярод моладзі родная мова становіцца ўсё больш папулярнай, таму што з’яўляецца маркерам інтэлігентнасці». Меркаванне навукоўца падтрымала і галоўны рэдактар грамадска-палітычнага і літаратурна-мастацкага часопіса «Бярозка» Яніна Каралёва. На яе думку, беларуская ў моладзі ў трэндзе[8][9][10]. Гэтыя даныя дапаўняюцца звесткамі пра наведванне беларускай Вікіпедыі ў 2019—2023 гадах, апублікаванымі выданнем «Наша Ніва». Назіраўся двухразовы, а на некаторых артыкулах трох- і чатырохразовы рост. У ліку найбольш наведвальных — артыкулы пра беларускіх літаратараў, усплёскі на якіх адбываюцца адначасова з праходжаннем іх твораў у школьнай праграме. Рэдактары энцыклапедыі адзначалі, што раней такога не было, мяркуючы, што прычынамі росту папулярнасці беларускага раздзела сталі падзеі жніўня 2020 года і павышэнне якасці зместу[11].

Адукацыя

Удзельная вага вучняў школ з беларускай мовай навучання, гарадскія/сельскія школы, 2009/10 н.г.

На працягу дзесяцігоддзя ў Беларусі штогод ідзе ўстойлівае зніжэнне колькасці школьнікаў, якія навучаюцца на беларускай мове. У 2010/11 навучальным годзе іх частка складала 19 %, у той час як у 2001/02 навучальным годзе на беларускай мове навучалася 27,8 % ад агульнай колькасці школьнікаў краіны[12].

Дашкольная адукацыя

Колькасць дзяцей ва ўстановах дашкольнай адукацыі па мове навучання і выхавання[13][14]
Брэсцкая вобласць
2005 2011 2012
Беларуская 16,6 15,8 15,7
Руская 77,5 80,2 81,1
Беларуская і руская 5,9 4,0 3,1
Гарады і пасёлкі гарадскога тыпу
Беларуская 1,2 1,4 1,4
Руская 91,1 94,5 94,7
Беларуская і руская 7,6 4,1 3,8
Сельскія населеныя пункты
Беларуская 68,2 65,8 64,1
Руская 31,8 30,5 35,1
Беларуская і руская
3,7 0,8
Размеркаванне дзяцей ва ўстановах дашкольнай адукацыі па мове навучання і выхавання
2005 2010 2011 2012 2013 2014 2015 2016
Беларуская 12,7 12,8 11,6 11,4 11,1 10,5 10,1 9,7
Руская 76,7 87,2 83,6 84,8 88,9 89,5 89,9 90,3
Беларуская і руская 10,6 - 4,8 3,8 - - - -
Гарады і пасёлкі гарадскога тыпу
Беларуская 2,5 3,0 2,7 2,9 2,6 2,4 2,4 2,4
Руская 85,2 97,0 92,6 93,4 97,4 97,6 97,6 97,6
Беларуская і руская 12,3 - 4,7 3,7 - - - -
Сельскія населеныя пункты
Беларуская 64,2 61,6 58,1 56,1 57,6 56,4 55,5 54,5
Руская 34,2 38,4 37,1 39,6 42,4 43,6 44,5 45,5
Беларуская і руская 1,6 - 4,8 4,3 - - - -
Размеркаванне дзяцей ва ўстановах дашкольнай адукацыі па мове навучання і выхавання (адук2017)
2010 2014 2015 2016
Брэсцкая вобласць
Беларуская 16,8 14,7 14,3 14,1
Руская 83,2 85,3 85,7 85,9
Віцебская вобласць
Беларуская 10,0 7,8 7,5 7,1
Руская 90,0 92,2 92,5 92,9
Гомельская вобласць
Беларуская 9,7 7,9 7,6 7,2
Руская 90,3 92,1 92,4 92,8
Гродзенская вобласць
Беларуская 19,0 18,2 17,2 16,6
Руская 81,0 81,8 82,8 83,4
Мінск
Беларуская 3,8 3,2 3,6 3,4
Руская 96,2 96,8 96,4 96,6
Мінская вобласць
Беларуская 24,2 18,2 16,9 16,5
Руская 75,8 81,8 83,1 83,5
Магілёўская вобласць
Беларуская 10,4 8,2 7,8 7,5
Руская 89,6 91,8 92,2 92,5

Сярэдняя адукацыя

Размеркаванне навучэнцаў дзённых устаноў агульнай сярэдняй адукацыі паводле мовы навучання
2005/06 2006/07 2007/08 2008/09 2009/10 2010/11 2011/12 2012/13 2013/14 2014/15 2015/16 2016/17
Беларуская 280,2 245,9 231,5 211,2 189,1 178,4 163,4 150,7 142,0 135,1 130,6 128,6
% 23,3 21,5 20,9 20,0 19,2 19,0 17,8 16,6 15,5 14,5 13,7 13,3
Руская 922,9 898,6 873,3 846,4 793,7 761,4 752,3 757,7 772,4 795,3 823,0 838,4
% 76,7 78,5 79,0 80,0 80,7 80,9 82,1 83,3 84,4 85,4 86,2 86,6
Іншая 0,7 0,6 0,6 0,6 0,6 0,6 0,8 0,7[15] 0,8 0,9 0,9 0,91[16]
% 0,0 0,0 0,1 0,0 0,1 0,1 0,1 0,1 0,1 0,1 0,1 0,1

Колькасць навучэнцаў дзённых устаноў агульнай сярэдняй адукацыі паводле мовы навучання

Беларусь
2010/11 2011/12 2012/13 2015/16 2016/17
Беларуская 19,0 17,8 16,6
Руская 80,9 82,1 83,3
Іншая 0,1 0,1 0,1
Брэсцкая вобласць
Беларуская 24,5 23,8 22,9 20,6 19,9
Руская 75,5 76,2 77,0 79,4 80,1
Іншая - 0,0 0,1 - -
Віцебская вобласць
Беларуская 18,6 16,8 14,9 11,3 11,6
Руская 81,4 83,2 85,1 88,7 88,4
Іншая - - - - -
Гомельская вобласць
Беларуская 18,0 14,6 13,9 12,1 12,4
Руская 82,0 85,4 86,1 87,9 87,6
Іншая
Гродзенская вобласць
Беларуская 21,8 20,8 19,6 16,2 15,0
Руская 77,7 78,5 79,7 83,0 84,2
Іншая 0,5 0,7 0,7 0,8 0,8
Мінск
Беларуская 2,3 2,3 2,0 1,8 1,8
Руская 97,7 97,7 98,0 98,2 98,2
Іншая
Мінская вобласць
Беларуская 31,9 30,7 29,0 23,8 23,4
Руская 68,1 69,3 71,0 76,2 76,6
Іншая
Магілёўская вобласць
Беларуская 16,9 16,8 14,9 11,9 10,9
Руская 83,1 83,2 85,1 88,1 89,1
Іншая


Віцебская вобласць
2005 2011 2012
Беларуская 10,9 9,5 10,8
Руская 83,5 86,9 85,6
Беларуская і руская 5,6 3,6 3,6
Гарады і пасёлкі гарадскога тыпу
Беларуская 2,2 0,3 2,4
Руская 91,2 96,3 94,5
Беларуская і руская 6,6 3,4 3,1
Сельскія населеныя пункты
Беларуская 57,3 56,6 55,8
Руская 42,7 39,2 37,6
Беларуская і руская
4,2 6,6
Гомельская вобласць
2005 2011 2012
Беларуская 12,1 8,3 7,5
Руская 86,2 85,1 88,7
Беларуская і руская 1,7 6,6 3,8
Гарады і пасёлкі гарадскога тыпу
Беларуская 2,4
Руская 95,8 92,8 96,0
Беларуская і руская 1,8 7,2 4,0
Сельскія населеныя пункты
Беларуская 50,3 42,5 38,7
Руская 48,5 53,6 58,3
Беларуская і руская 1,2 3,9 3,0
Гродзенская вобласць
2005 2011 2012
Беларуская 17,1 17,2 18,5
Руская 67,4 81,4 81,5
Беларуская і руская 15,4 1,3
Гарады і пасёлкі гарадскога тыпу
Беларуская 3,6 6,1 7,6
Руская 79,4 92,8 92,4
Беларуская і руская 16,9 1,0
Сельскія населеныя пункты
Беларуская 79,9 75,2 77,6
Руская 11,4 21,8 22,4
Беларуская і руская 8,5 3,0
Мінская вобласць
2005 2011 2012
Беларуская 26,5 21,3 20,5
Руская 65,6 70,3 71,8
Беларуская і руская 7,9 8,4 7,7
Гарады і пасёлкі гарадскога тыпу
Беларуская 8,6 5,2 6,6
Руская 80,7 85,7 86,3
Беларуская і руская 10,7 9,1 7,1
Сельскія населеныя пункты
Беларуская 68,7 57,4 52,1
Руская 30,0 36,0 38,8
Беларуская і руская 1,3 6,6 9,1
Магілёўская вобласць
2005 2011 2012
Беларуская 10,8 11,2 9,0
Руская 86,0 84,7 84,5
Беларуская і руская 3,1 4,0 6,5
Гарады і пасёлкі гарадскога тыпу
Беларуская 1,8 3,2
Руская 94,5 93,2 92,9
Беларуская і руская 3,7 3,6 7,1
Сельскія населеныя пункты
Беларуская 59,8 55,3 58,6
Руская 40,2 38,2 38,2
Беларуская і руская
6,5 3,2

У 2019 годзе з магілёўскай школай № 1 развіталася першая за 20 гадоў беларускамоўная вучаніца Ялінка Салаўёва. Яна ў класе была адна. Ялінка скончыла дзевяць класаў і атрымала пасведчанне аб агульнай базавай адукацыі. З яе ў 2010 годзе ў горадзе паспрабавалі аднавіць навучанне ў школах на беларускай мове. У выніку з дзевяці толькі адзін год у яе былі аднакласнікі. У дзвюх школах Магілёва па-беларуску ў гэтым навучальным годзе вучылася 19 дзяцей. Беларускія класы былі набраныя ў дзвюх школах, найбольшая колькасць вучняў у класе — 8 чалавек[17].

Мінск
2005 2011 2012
Беларуская 0,1 3,1 3,1
Руская 72,2 92,3 94,3
Беларуская і руская 27,7 4,5 2,5

Сярэдняя спецыяльная адукацыя

Колькасць навучэнцаў устаноў сярэдняй спецыяльнай адукацыі паводле мовы навучання
2005/06 2011/12 2012/13 2013/14 2014/15 2015/16 2016/17
Беларуская 1,304 1,567 1,429 1,1 0,3 0,2 0,1
% 0,9 1,0 0,9 0,8 0,2 0,1 0,1
Руская 126,878 138,379 128,525 115,8 106,9 103,7 99,4
% 82,3 84,9 84,5 83,7 82,9 85,5 84,4
Беларуская і руская 25,961 22,957 22,228 21,5 21,8 17,4 18,2
% 16,8 14,1 14,6 15,5 16,9 14,4 15,5

Вышэйшая адукацыя

Колькасць студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі паводле мовы навучання
2005/06 2011/12 2012/13 2013/14 2014/15 2015/16 2016/17
Беларуская 7,141 4,353 0,683 0,6 0,3 0,7 0,5
% 1,9 1,0 0,2 0,1 0,1 0,2 0,2
Руская 218,754 276,990 267,391 242,6 213,3 202,8 193,8
% 57,1 62,1 62,4 61,4 58,8 60,3 61,9
Беларуская і руская 157,150 164,233 160,374 152,1 149,3 132,5 117,8
% 41,0 36,9 37,4 38,5 41,1 39,4 37,6

Друк

Выпуск кніг і брашур, часопісаў і газет[18][19]
Кнігі і брашуры
2000 2005 2006 2007 2008 2009 2010 2011 2012 2013 2014 2015 2016 2017
Колькасць (друкаваных адзінак) 7 686 10 784 11 569 12 565 13 210 12 885 11 040 11 084 11 344 11 441 11 613 10 273 9 581 9 590
у тым ліку на беларускай мове 761 992 827 952 879 1 084 951 940 1 073 1 153 1 105 1 168 1 122 1 314
Тыраж, млн. экз.
61,6 40,3 52,0 49,8 55,4 52,8 43,1 34,3 33,1 31,4 31,2 21,6 23,1 23,1
у тым ліку на беларускай мове 5,9 2,9 4,6 3,8 3,1 5,3 4,0 2,9 4,0 3,9 3,6 3,7 3,7 4,3


Часопісы і іншыя перыядычныя выданні (уключаючы зборнікі і бюлетэні, якія выходзяць перыядычна)
2000 2005 2006 2007 2008 2009 2010 2011 2012 2013 2014 2015 2016 2017
Колькасць выданняў 354 563 648 714 777 884 885 918 897 921 936 906 870 862
у тым ліку на беларускай мове 111 120 131 137 143 153 147 160 151 133 132 135 143 122
Гадавы тыраж, млн. экз.
16,7 28,1 31,2 38,1 41,5 54,0 59,1 60,5 65,4 75,7 78,3 63,6 53,6 44,0
у тым ліку на беларускай мове 4,3 3,4 3,4 3,4 3,4 3,3 3,2 2,9 2,7 2,4 2,1 1,9 1,6 1,5
Газеты
2000 2005 2006 2007 2008 2009 2010 2011 2012 2013 2014 2015 2016 2017
Колькасць выданняў 610 729 697 682 689 700 713 693 662 654 619 585 549 530
у тым ліку на беларускай мове 202 197 193 185 179 183 185 183 187 189 186 185 181 180
Разавы тыраж, млн. экз. 11,4 10,3 10,5 10,9 10,0 8,7 8,1 7,3 6,5 6,6 6,3 5,9 5,5 5,2
у тым ліку на беларускай мове 1,8 1,1 1,2 1,1 1,1 1,2 1,2 1,3 1,2 1,2 1,2 1,1 1,1 1,0
Гадавы тыраж, млн. экз. 635,4 591,9 598,9 565,3 544,5 525,0 510,3 494,9 467,3 455,0 445,4 426,5 407,5 368,5
у тым ліку на беларускай мове 215,6 138,9 131,5 128,8 128,9 128,7 130,4 134,4 127,3 121,3 107,4 101,0 98,6 93,4

Гл. таксама

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2).
  2. Звесткі ўсебеларускага перапісу 1999 г. http://belstat.gov.by/homep/en/census/(недаступная спасылка).
  3. Этналог
  4. Еўрарадыё. Сацыёлагі: Беларусы любяць, але не адстойваюць Архівавана 9 лютага 2019 года..
  5. svaboda.org
  6. svaboda.org
  7. Почему белорусы стали чаще говорить на родном языке – результаты опроса
  8. Маркер интеллигентности. Белорусский язык набирает популярность у молодежи и школьников (руск.)
  9. БЕЛОРУСЫ СТАЛИ ЧАЩЕ ГОВОРИТЬ НА РОДНОМ ЯЗЫКЕ – РЕЗУЛЬТАТЫ ОПРОСА Архівавана 24 лютага 2024. (руск.)
  10. «Маркер интеллигентности». Ученые объяснили, почему белорусский язык все популярнее у молодежи и школьников (руск.)
  11. Беларусы ўдвая болей сталі чытаць пра сваё па-беларуску. Такі трэнд назіраецца ў «Вікіпедыі» з 2020 года
  12. Артыкул «Ці патрэбны беларусам беларускамоўныя школы?» Архівавана 25 верасня 2011.
  13. Национальный статистический комитет Республики Беларусь. Образование в Республике Беларусь, 2013 (руск.)
  14. Национальный статистический комитет Республики Беларусь. Образование в Республике Беларусь, 2017 (руск.)
  15. На польскай мове — 670 чалавек, на літоўскай мове — 57 чалавек.
  16. На польскай мове — 868 чалавек, на літоўскай мове — 63 чалавекі.
  17. svaboda.org
  18. Национальный статистический комитет Республики Беларусь. Статистический ежегодник Республики Беларусь, 2012 (руск.)
  19. Национальный статистический комитет Республики Беларусь. Статистический ежегодник Республики Беларусь, 2018 (руск.)

Спасылкі

Strategi Solo vs Squad di Free Fire: Cara Menang Mudah!