Беларуска-літоўская граніца — дзяржаўная граніца працягласцю 678,819 км[1]. Пачынаецца ад патройнага сутыку з Польшчай на паўночным захадзе і цягнецца да патройнага сутыку з Латвіяй на паўночным усходзе.
Сучасная граніца паўстала пасля распаду СССР, калі абедзве дзяржавы атрымалі незалежнасць.
Такі падзел рэспублік пратрываў да атрымання абедзвюма дзяржавамі незалежнасці, пасля чаго мяжа ператварылася ў дзяржаўную граніцу.
На пачатку 1990-х паміж Беларуссю і Літвой разгарэлася тэрытарыяльная спрэчка за прыналежнасць чыгуначнай станцыі Адуцішкі. Станцыя хоць і знаходзілася ў савецкія часы на тэрыторыі ЛітССР, аднак адміністрацыйна падпарадкоўвалася Беларускай чыгунцы[4]. Толькі ўвосень 1994 беларускі бок, які раней патрабаваў ад Літвы грашовую кампенсацыю за выкарыстанне станцыі, перадаў яе Літве бязвыплатна.
6 лютага1995 года ў Вільні быў падпісаны дагавор аб беларуска-літоўскай мяжы[5], ратыфікаваны Беларуссю 26 кастрычніка1996 года. Дагавор юрыдычна вызначыў і замацаваў дзяржаўную мяжу на аснове «савецкай» лініі 1940 года[4].
12 чэрвеня1997 года ў раёне памежнага пераходу «Беняконі» ўстанавілі першы памежны знак. Устаноўку апошняга (1957-га) памежнага знака ажыццявілі 1 сакавіка2006 года ў раёне возера Гілута ў Браслаўскім раёне. У чэрвені 2007 года дэмаркацыю завяршылі. Абмен канчатковымі дэмаркацыйнымі дакументамі адбыўся ў Вільні 19 чэрвеня 2008 года. Беларуска-літоўская дзяржаўная мяжа стала першай мяжой краіны ЕС з Беларуссю, на якой скончылі работы па дэмаркацыі.
На мяжы працуюць 6 міжнародных памежных пунктаў пропуску (2 чыгуначныя і 4 аўтадарожныя) і 11 аўтадарожных для мясцовага руху (спрошчаных)[6].