Мястэчка
|
Герб |
Касцёл Маці Божай Шкаплернай
|
|
Гадуцішкі[1], таксама Адуцішкіс[2] (літ.: Adutiškis) — мястэчка ў Літве, на рацэ Камайка. Цэнтр сянюніі Швянчоніскага раёна Вільнюскага павета. Знаходзяцца за 29 км на паўночны ўсход ад Свянцянаў, каля граніцы з Беларуссю.
Гісторыя
Першы пісьмовы ўспамін пра Гадуцішкі змяшчаецца ў Літоўскай Метрыцы і датуецца 1501 годам. З 1526 года мясцінай валодаў Ян Радзівіл, пазней — Кішкі, Віленская капітула. У 1608 годзе тут збудавалі касцёл.
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Гадуцішкі апынуліся ў складзе Расійскай імперыі, у Свянцянскім павеце Віленскай губерні. У першай палове XIX стагоддзя тут рэгулярна праводзіліся 3 кірмашы. У 1895 годзе ў мястэчку пачала дзейнічаць чыгуначная станцыя.
У 1920 годзе Гадуцішкі ўвайшлі ў склад Сярэдняй Літвы, у 1922 годзе — у склад міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе сталі цэнтрам гміны Свянцянскага павета Віленскага ваяводства.
У 1939 годзе Гадуцішкі ўвайшлі ў склад БССР, дзе сталі цэнтрам раёна Вілейскай вобласці. У лістападзе 1940 года Масква перадала мястэчка ЛітССР.
Тэрытарыяльная спрэчка
У пачатку 1990-х гадоў паміж Беларуссю і Літвой разгарэлася тэрытарыяльная спрэчка за прыналежнасць чыгуначнай станцыі Гадуцішкі. Станцыя хоць і знаходзілася ў савецкія часы на тэрыторыі ЛітССР, аднак адміністрацыйна падпарадкоўвалася Беларускай чыгунцы[4].
Толькі ўвосень 1994 года беларускі бок, які раней патрабаваў грашовую кампенсацыю за выкарыстанне станцыі, перадаў яе Літве бязвыплатна. 26 кастрычніка 1996 года Беларусь ратыфікавала дагавор аб беларуска-літоўскай граніцы. Дагавор юрыдычна вызначыў і замацаваў дзяржаўную граніцу на аснове «савецкай» лініі 1940 года[4].
Насельніцтва
- XIX стагоддзе: 1862 год — 764 чал.[5]; 1869 год — 577 чал.; 1879 год — 1800 чал. (896 муж. і 904 жан.); 1869 год — 2247 чал.
- XX стагоддзе: 1931 год — 1539 чал.; 1959 год — 1780 чал.; 1970 год — 839 чал.; 1979 год — 1058 чал.; 1984 год — 1036 чал.; 1989 год — 1023 чал.
- XXI стагоддзе: 2001 год — 840 чал.
Славутасці
- Касцёл Маці Божай Шкаплернай (1913)
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі