Ян Радзівіл (1492—1542)

Ян Радзівіл
Трубы
Трубы
Нараджэнне 1492[1] ці 1492
Смерць студзень 1542[2]
Род Радзівілы
Бацька Мікалай Радзівіл[3]
Маці Альжбета з Саковічаў
Жонка Ганна з Касцевічаў[d][3]
Дзеці Ганна з Радзівілаў[d][3], Петранеля з Радзівілаў[d][3] і Альжбета з Радзівілаў[3]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ян Мікалай Мікалаевіч Радзівіл (1492 — 1542) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч. Падчашы вялікі літоўскі (з 1517), дзяржаўца маркаўскі (1520—1534) і васілішскі (з 1523), староста бельскі (з 1522), староста жамойцкі (з 1535).

Біяграфія

Сын канцлера літоўскага Мікалая Радзівіла і Альжбеты з Саковічаў.

Браў удзел у вайне супраць Тэўтонскага ордэна (1516—1521). Уваходзіў у склад камісій па размежаванні ВКЛ з Мазовіяй(1529), Прусіяй (1532) і Інфлянтамі (1540—1541). У 1530-1540-я гады трыумвірат у складзе Ян Радзівіла, яго дзядзькі Юрыя Радзівіла і Альбрэхта Гаштольда фактычна кіраваў ВКЛ пры адсутнасці ў дзяржаве вял. князя Жыгімонта Старога. Браў удзел у вайне супраць Маскоўскай дзяржавы (1534—1537).

Валодаў маёнткамі ў Літве і на Падляшшы. У шлюбе з Ганнай Касцевіч меў 3 дачок. С смерцю Яна Мікалаевіча згасла па мячы лінія Радзівілаў — князёў «на Ганёндзу і Райгрудзе».

Зноскі

Strategi Solo vs Squad di Free Fire: Cara Menang Mudah!