Андрэй Саковіч

Андрэй Саковіч
Герб «Помян»
Герб «Помян»
намеснік полацкі[d]
1444 — 1458
Папярэднік Івашка Гойцавіч[d]
Пераемнік Пётр Мантыгірдавіч
намеснік смаленскі[d]
з 1440
Папярэднік Ян Гаштольд
Пераемнік Сямён Ямантавіч[d]
ваявода троцкі
1459 — 1465
Папярэднік Івашка Манівідавіч
Пераемнік Івашка Вяжэвіч[d]

Смерць 1465(1465)
Род Саковічы
Бацька Станіслаў Сак
Дзеці Багдан, Юрый, Мікалай

Андрэй Саковіч (? — 1465) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч. Намеснік смаленскі (1440) і полацкі (1444—1458).

Біяграфія

Адзін з кіраўнікоў войска Вялікага Княства Літоўскага ў пераможнай бітве з маскоўскім войскам пад Сухадровам у 1445. Удзельнік перамоў з крыжакамі ў 1432 і 1451 гадах, пасол у Чэхію ў 1453 годзе.

Меў буйныя зямельныя ўладанні — частку Немянчынскай воласці, Свянцяны, Груздава, Дуброва ў Менскім павеце, Мядзел і іншыя (агулам каля 500 дымоў).

Ахвяраваў на царкву, вядома яго дарчая грамата Віленскаму кафедральнаму сабору ад 9 чэрвеня 1434 г., дарчая грамата парафіяльнаму касцёлу ў Груздаве ад 3 лютага 1443 г. і дарчая грамата для заснаванага парафіяльнага касцёла ў Мядзеле ад 21 лютага 1457 г.

Верагодна, у канцы жыцця (каля 1460 года) займаў пасаду троцкага ваяводы[1].

Сям’я

З баярскага роду Саковічаў, сын Станіслава Сака, які на Гарадзельскай уніі 1413 атрымаў герб «Помян».

Меў сыноў Багдана, Юрыя і Мікалая. Ад Юрыя пайшоў род Насілоўскіх.

Зноскі

Літаратура

Strategi Solo vs Squad di Free Fire: Cara Menang Mudah!