Бал (індэкс ГРАУ 3К60, па кадыфікацыі НАТА: SSC-6 Sennight, (бел.: «тыдзень»)) — берагавы ракетны комплекс з супрацькарабельнай ракетай Х-35. Прыняты на ўзбраенне УС РФ у 2008 годзе[1].
Комплекс прызначаны для кантролю тэрытарыяльных вод і праліўных зон; абароны ваенна-марскіх баз, іншых берагавых аб’ектаў і інфраструктуры ўзбярэжжа; абароны ўзбярэжжа на десантанебяспечных напрамках.
БРК «Бал» уяўляе сабой мабільную сістэму (на базе шасі МЗКЦ-7930), у склад якой уваходзяць:
У цяперашні час комплексы «Бал» ёсць на ўзбраенні ў берагавых войскаў ВМФ РФ і ваенных маракоў В’етнама. У пачатку 2010-х расійскія ўлады планавалі паставіць комплекс яшчэ і ў Лівію, аднак з-за распачатай там у 2011 годзе грамадзянскай вайны Расія ўвяла эмбарга на ваенныя пастаўкі. Аб’ём выгады карпарацыі «Тактическое ракетное вооружение» ацэньваўся ў € 300 млн.
Цікавасць да ракетнага комплексу «Бал-Э» з’явіўся ў Азербайджана ў 2014 годзе. У планах Баку было абзавесціся як мінімум адным дывізіёнам. У 2018 годзе Расія адмовілася ад паставак берагавога ракетнага комплексу (БРК) «Бал-Э» азербайджанскім вайскоўцам з-за рызык, якія ён можа прадстаўляць для забеспячэння бяспекі мараплаўства караблёў Каспійскай флатыліі[3].
Берагавы супрацькарабельны ракетны комплекс «Бал-Э» на выставе «МВМС-2013»: