МЗКЦ-7930 — сямейства спецыяльных колавых шасі і цягачоў колавай формулы 8×8 у класе з грузападымальнасцю ад 17,8 да 25 тон.
Вырабляецца Мінскім заводам колавых цягачоў (Беларусь). Уключае ў сябе розныя мадыфікацыі: МЗКЦ-7930, МЗКЦ-7930-300, МЗКЦ-79306, МЗКЦ-7415[1]. На базе мадыфікацый МЗКЦ-7930 размяшчаюцца комплексы ўзбраення і ваеннай тэхнікі: АТРК «Іскандэр», БРК «Бал», БРК «Бастыён»[1], БРК «Club-M»[2], БСАУ А-222 «Бераг»[1], РСЗА «Ураган-1М»[3], РСЗА «Паланэз»[4], берагавы комплекс разведкі надводнай і паветранай абстаноўкі «Маналіт-Б»[5], антэнныя пасты ЗРК С-400 «Трыумф»[1], машыны забеспячэння РКСП «Топаль-М» (баявога дзяжурства — 15В240М[6], інжынернага забеспячэння і маскіроўкі — 15М69[7]), цяжкі механізаваны мост ТММ-6[8] і інш. На шасі МЗКЦ-7930 быў змантаваны першы доследны ўзор ЗРК С-500 «Праметэй»[4].