Рэльеф раўнінны. Праз вёску цячэ ручай (прыток ракі Рамясцвянка). На паўднёвым усходзе каля вёскі пачынаецца рака Белая Натапа (прыток ракі Чорная Натапа). Транспартныя сувязі па мясцовай дарозе і далей па шашы Мсціслаў—Горкі.
Планіроўка
Планіровачна складаецца з паўднёва-заходняй (просталінейная вуліца з завулкам, арыентаваная з паўднёвага захаду на паўднёвы ўсход, колішняя вёска Вялікая Багацькаўка) і паўночна-ўсходняй (крывалінейная кароткая вуліца амаль мерыдыяльнай арыентацыі з 2 завулкамі, колішняя вёска Малая Багацькаўка). Забудавана пераважна аднабакова, шчыльна, індывідуальнымі драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу. Гаспадарчы сектар — на поўначы.
Гісторыя
У 1834 годзе ў Мсціслаўскім павеце. Апрача земляробства вяскоўцы займаліся шавецкім і кравецкім промысламі. У 1897 годзе ў Шамаўскай воласці Мсціслаўскага павета Магілёўскай губерня пры дарозе Мсціслаў—Шамава. Вёска падзялялася на Вялікую Багацькаўку і Малую Багацькаўку.
На базе дарэвалюцыйнай была створана працоўная школа 1-й ступені, у якой у 1926 годзе было 42 вучні. У 1930 годзе ў вёсцы Вялікая Багацькаўка арганізаваны калгас «Рассвет», які ў 1932 годзе аб’ядноўваў 38 гаспадарак, меў 296 га ворыва, у вёсцы Малая Багацькаўка — калгас імя Чырвонай Арміі, які аб’ядноўваў у 1932 годзе 15 гаспадарак, меў 133 га ворыва. У калгасе «Рассвет» дзейнічала камуністычная партыйная ячэйка; працавала кузня. Абслугоўваліся калгасы Курманаўскай машынна-трактарнай станцыі.
У 1976 годзе вёскі Вялікая Багацькаўка і Малая Багацькаўка былі аб’яднаныя ў адну з назвай Багацькаўка. У 1990 годзе ў складзе калгаса імя Леніна (цэнтр — вёска Курманава). Працавалі пачатковая школа, магазін. У 2007 годзе ў СКВ «Курманава». Да 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Раздзельскага сельсавета[2].
↑Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. — ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU)