На карце 1797 г. засведчаны аўтэнтычны варыянт назвы - "Вейшнарава", ад балцка-літоўскага двухасноўнага імя Vaišnoras. Асновы Vaiš- i Nor- вядомыя ў літоўскай антрапаніміі і ў старапрускім сярэднявечным іменніку.
Побач - Дзінаравічы, назва таксама змененая, ранейшы аўтэнтычны варыянт - "Дэйнаравічы", ад імя Deinoras. У абодвух імёнах фігуруе другая аснова Nor-, таму магчымая сваяцкая сувязь носьбітаў імёнаў Вайшнарас і Дэйнарас, якія тапанімічна адзначыліся побач.
Зноскі
↑Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)