Асташкавіцкае радовішча нафты, у Беларусі, каля в. Асташкавічы Светлагорскага раёна Гомельскай вобласці. Адкрыта ў 1965 г. Распрацоўваецца з 1966 г. Паклады нафты плошчай каля 33 км² прымеркаваны да міжсалявых і падсалявых адкладаў верхняга дэвону на поўначы Прыпяцкага прагіну ў межах Рэчыцка-Вішанскай тэктанічнай зоны. Шматпластавае, нафтаносныя гарызонты залягаюць на глыбіні 2625—3438 м. Пароды-калектары — кавернозна-поравыя і трэшчынаватыя вапнякі і даламіты. Нафта высакаякасная, адносіцца да метанава-нафтэнавага тылу, высокапарафінавая, высокасмалістая, маласярністая.
Літаратура
Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн., 1996. — 480 с.: іл. ISBN 985-11-0061-7 (т. 2), ISBN 985-11-0035-8
|
---|
Гаручыя | |
---|
Металічныя | |
---|
Неметалічныя | |
---|