Столінскія Хутары (радовішча)

Сто́лінскія Хутары́[1] — радовішча тугаплаўкіх глін у Столінскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі.

Знаходзіцца за 2,5 км у напрамку на ўсход—паўночны ўсход ад аграгарадка Глінка[1][2], за 11 км на паўночны захад ад горада Столін[2]. Складаецца з 4 лінзаў. Звязаны з нераздзеленымі адкладамі алігацэну і міяцэну палеагенавай і неагенавай сістэм[1]. Магутнасць карыснай тоўшчы складае 0,7—8 м[1]. Слой ускрышных парод (пяскі, торф) мае таўшчыню 1,2—6,6 м[1].

У радовішчы гліны шэрыя, цёмна-шэрыя, шчыльныя, пластычныя, вогнетрывалыя. У верхняй частцы пакладаў забруджаныя арганічнымі рэчывамі і пяском.

Гліны з радовішча прыдатныя на выраб вогнетрывалай цэглы, дрэнажных труб, дахоўкі, абліцовачных плітак. Распрацоўваецца ААТ «Гарынскі камбінат будаўнічых матэрыялаў»[1].

Зноскі

Літаратура

  • Шчураў А. П. Сто́лінскія Хутары́ // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 187. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
  • Геология СССР / Гл. ред. А. В Сидоренко. Т. III. Белорусская ССР. Полезные ископаемые. Ред. тома А. С. Махнач. — М., «Недра», 1977. — С. 166—167, карта в Приложении. — 259 с. − 1750 экз. — (Управление геологии при СМ БССР) (руск.)

Strategi Solo vs Squad di Free Fire: Cara Menang Mudah!