Клепачоўскае радовішча глін

Клепачо́ўскае радо́вішча глі́н — радовішча за 0,5 км на паўночны захад ад в. Клепачы Слонімскага раёна. Пластавы паклад звязаны з марэннымі адкладамі сожскага зледзянення. Папярэдне разведаныя запасы — 1,48 млн м³[1].

Гліны чырвона-бурыя, карычневыя, шакаладныя, шчыльныя, вязкія, тлустыя, пластычныя і высокапластычныя, з уключэннямі жвіру і галькі; гліністых часцінак драбней за 0,01 мм і 0,001 мм у іх адпаведна 33—46 % і 16—24 %. Магутнасць карыснай тоўшчы 1,5—16 м, ускрышы (гліністыя пяскі, супескі) 0,2—3,2 м. Гліны прыдатныя на выраб цэглы. Радовішча не распрацоўваецца[1].

Зноскі

  1. а б Клепачоўскае радовішча глін // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 3. Катэнарыя — Недайка / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1984. — 588 с., іл. — 10 000 экз.

Літаратура

Strategi Solo vs Squad di Free Fire: Cara Menang Mudah!