Армавір[2] (руск.: Армавир) — горад (з 1914 года) у Расіі краявога падпарадкавання ў складзе Краснадарскага краю. Насельніцтва 210,0 тыс. чалавек (2007). Заснаваны ў 1839 годзе.
Горад размешчаны на левым беразе Кубані, пры выхадзе яе з паўночных перадгор’яў Вялікага Каўказа, у месцы ўпадзення ў яе прытока Уруп, за 202 км на паўднёвы ўсход ад Краснадара. Важны чыгуначны вузел: станцыі Армавір-Растоўскі і Армавір-Туапсінскі Паўночна-Каўказскай чыгункі. Неўзабаве будзе дабудавана новая РЛС (магутней за Габалінскую РЛС у Азербайджане), што дапоўніць сілавую прысутнасць ў горадзе. На сённяшні дзень у горадзе знаходзіцца Армавірскае лётнае вучылішча.
Эканоміка
Харчовая прамысловасць: малочны камбінат, мыслатлушчкамбінат, кандытарская фабрыка «Армавірская», Армавірскі мясаперапрацоўчы завод, ТАА «Метраполіс», кансервавы завод саўгаса «Усход» і г. д.
Машынабудаванне і металаапрацоўка (ААТ «Армавірскі вопытны машынабудаўнічы завод», Армавірскі электрамеханічны завод — філіял ААТ «ЭЛТЕЗА», ААТ «Армавірскі электратэхнічны завод», ААТ «Армавірскі завод цяжкага машынабудавання», Армавірскі завод чыгуначнага машынабудавання|завод чыгуначнага машынабудавання і інш.).
Хімічная і нафтахімічная прамысловасць (Армавірскі завод гумавых вырабаў).