Краснаармейскі раён (руск.: Красноармейский район) — муніцыпальнае ўтварэнне ў Краснадарскім краі Расійскай Федэрацыі.
Адміністрацыйны цэнтр раёна — станіца Палтаўская.
Плошча раёна — 1898 км². Раён знаходзіцца ў заходняй частцы Краснадарскага края, у непасрэднай блізкасці ад краявога цэнтра — г. Краснадара. Па яго тэрыторыі працякаюць рэкі Кубань і Пратока, якія звязваюць раён з Азоўскім морам.
У канцы снежня 1934 года шэраг раёнаў Кубані падвергся разбуйненню. 31 снежня 1934 года са складу Славянскага раёна вылучыліся Іванаўскі, Краснаармейскі і Чарнаеркаўскі раёны. Населеныя пункты сучаснага Краснаармейскага раёна ўвайшлі ў наступныя раёны: Іванаўскі раён з цэнтрам у станіцы Стараджарэліеўскай (Іванаўскі, Грышкаўскі, Навамышастаўскі, Стараніжасцебліеўскі сельскія саветы), Краснаармейскі раён з цэнтрам у станіцы Краснаармейскай (Краснаармейскі, Наванікалаеўскі, Стараджарэліеўскі, Ціхоўскі, Трудабелікоўскі, Грывенскі, Лебядзінскі сельскія саветы), Краснадарскі раён з цэнтрам у г. Краснадары (Мар’янскі сельскі савет). 2 жніўня 1953 года Іванаўскі раён быў скасаваны. Яго тэрыторыя перададзена Краснаармейскаму раёну. 1 лютага 1963 года Краснаармейскі раён быў расфарміраваны, яго тэрыторыя ўвайшла ў склад Славянскага сельскага раёна.
Раён зноў быў утвораны 30 снежня 1966 года.
У сувязі з утварэннем у 1978 годзе Калінінскага раёна з Краснаармейскага ў новы раён быў перададзены шэраг населеных пунктаў: станіцы Наванікалаеўская, Грывенская, сяло Грышкоўскае і інш.
Сацыяльныя паказчыкі муніцыпальнага ўтварэння (станам на 30 чэрвеня 2016 года):
Колькасць пастаяннага насельніцтва: 104181 чал., у тым ліку: непаўналетніх дзяцей — 21332 чал.; пенсіянераў — 31117 чал.; інвалідаў — 7356 чал., у тым ліку дзяцей-інвалідаў — 297 чал. Колькасць грамадзян, якія стаяць на ўліку ва ўпраўленні сацыяльнай абароны насельніцтва, — 75991 чал., з іх маюць права на меры сацыяльнай падтрымкі — 26246 чал.
У межах адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ўпарадкавання края, Краснаармейскі раён уключае 10 сельскіх акруг.
У рамках арганізацыі мясцовага самакіравання ў Краснаармейскі раён уваходзяць 10 муніцыпальных утварэнняў ніжняга ўзроўню са статусам сельскіх паселішчаў:
У Краснаармейскім раёне 43 населеныя пункты:
Галоўны сектар эканомікі Краснаармейскага раёна — аграпрамысловы комплекс. Агульная плошча сельгасугоддзяў складае 143 тыс. га. Вырошчваннем сельскагаспадарчай прадукцыі тут займаюцца 38 сельскагаспадарчых прадпрыемстваў, 140 сялянскіх фермерскіх гаспадарак.
Раён спецыялізуецца на вытворчасці пшаніцы, ячменю, сланечніку, агароднінных культур, але самае галоўнае — рысу.
Таксама ў раёне дынамічна развіваецца галіна жывёлагадоўлі. Штогод тут вырабляецца звыш 50 тон малака, да 134 тысяч тон мяса і 100 млн штук яек.
Прамысловы патэнцыял раёна прадстаўлены 40 прадпрыемствамі, сярод якіх вядучымі з’яўляюцца Палтаўскі і Ангелінскі элеватары, завод «Полтавские консервы» («Палтаўскія кансервы»), «Райпищекомбинат» («Раёны харчовы камбінат»), Краснаармейскі «Хлебокомбинат» («Хлебакамбінат»), гандлёвы дом «Дар Кубани» («Дар Кубані»).
Па тэрыторыі раёна праходзіць Федэральная траса Тэмрук — Краснадар — Крапоткін, а таксама чыгунка Масква — Новарасійск, якая злучае раён з буйнымі цэнтрамі Паўночнага Каўказа і Поўдня Расіі.