Анексія Паўднёвай і Усходняй Украіны Расіяй

Анексія Паўднёвай і Усходняй Украіны Расіяй
Дата 30 верасня 2022 года
Статус не прызнана большасцю дзяржаў — членаў ААН
Праціўнікі
Расія Расія Украіна Украіна
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Анексія акупаваных тэрыторый Украіны Расіяй была абвешчаная 30 верасня 2022 года пасля правядзення ў чатырох акупаваных рэгіёнах Украіны фіктыўных рэферэндумаў аб уваходжанні ў склад Расіі[1][2]. Імітацыя рэферэндумаў была арганізавана акупацыйнымі адміністрацыямі Расіі і не адпавядала заканадаўству Украіны і міжнароднаму праву[3]. Сфальсіфікаваныя[4][5][6] галасаванні праводзіліся па адным сцэнары з адсутнасцю прыватнасці і ў суправаджэнні ўзброеных людзей[7][8].

Расія заявіла аб далучэнні тэрыторый Данецкай, Луганскай, Херсонскай і Запарожскай абласцей Украіны, як кантраляваных УС РФ і самаабвешчанымі ДНР і ЛНР, так і не кантраляваных (цэнтр Запарожскай вобласці — горад Запарожжа, у Данецкай вобласці — горада Славянск, Краматорск і інш.).

Гісторыя

У 2014 годзе прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін у звароце ў сувязі з «далучэннем Крыма да Расіі» запэўніваў, што РФ не збіраецца анексаваць іншыя тэрыторыі Украіны[9]. 21 лютага 2022 года Расія прызнала незалежнасць ДНР і ЛНР, а раніцай 24 лютага пачалося уварванне Расіі ва Украіну. У звароце да нацыі «аб спецаперацыі» Уладзімір Пуцін запэўніваў, што акупацыя ўкраінскіх тэрыторый не плануецца[10]. Аднак падчас ўварвання былі захопленыя шырокія тэрыторыі Украіны, у прыватнасці вялікая частка тэрыторыі Херсонскай, Запарожскай і Луганскай абласцей. 23—27 верасня 2022 года на акупаваных тэрыторыях без выканання мінімальных дэмакратычных норм былі спешна праведзеныя так званыя «рэферэндумы аб далучэнні да РФ», якія не былі прызнаныя сусветнай супольнасцю[11][12][13].

Афармленне анексіі ўкраінскіх тэрыторый

Далучэнне тэрыторый было аформлена як адначасовае падпісанне Прэзідэнтам РФ Уладзімірам Пуціным дагавораў з кіраўнікамі «ДНР» і «ЛНР» Дзянісам Пушыліным і Леанідам Пасечнікам, а таксама кіраўнікамі расійскіх акупацыйных адміністрацый Херсонскай і Запарожскай абласцей Уладзімірам Сальда і Яўгенам Баліцкім[14]. Раней, у ноч з 29 на 30 верасня, Пуцін падпісаў указ аб фармальным прызнанні незалежнасці Херсонскай і Запарожскай абласцей[15].

2 кастрычніка Канстытуцыйны суд Расіі прызнаў адпаведнымі Канстытуцыі РФ усе чатыры дамовы аб далучэнні да Расіі тэрыторый Луганскай, Данецкай, Запарожскай і Херсонскай абласцей[16].

2 кастрычніка кіраўнік камітэта Дзяржаўнай Думы па дзяржбудаўніцтве і заканадаўству Павел Крашаніннікаў зрабіў шэраг заяў аб тым, як з пункту гледжання Расійскай Федэрацыі будзе адбывацца «далучэнне да Расіі» гэтых рэгіёнаў: на іх да канца 2022 года будзе дапускацца зварот грыўны; жыхары дадзеных абласцей будуць атрымліваць грамадзянства Расіі пасля падачы заявы і прынясення прысягі грамадзяніна РФ; мясцовыя ўзброеныя сілы прапануецца ўнесці ў склад Узброеных Сіл РФ і іншых сілавых ведамстваў. Таксама, паводле яго слоў, мясцовыя органы федэральных органаў выканаўчай улады павінны з’явіцца да 1 чэрвеня 2023 года[17].

3 кастрычніка спікер Дзярждумы Вячаслаў Валодзін абвясціў, што ніжняя палата парламента «аднагалосна» ухваліла ратыфікацыю дамоваў аб «прыняцці ў склад Расійскай Федэрацыі» самаабвешчаных ДНР і ЛНР і акупаваных Запарожскай і Херсонскай абласцей Украіны. Галасаванне праводзілася чатыры разы — па кожнай анэксаванай тэрыторыі асобна[18][19]:

Вынікі галасавання ў Дзярждуме па «прыняцці ў склад» акупаваных тэрыторый
ДНР ЛНР Запарожская
вобласць
Херсонская
вобласць
«За»[20][21] 413 412 409 411
«Супраць»[20][21] 0 0 0 0
Устрымалісь[20] 0 0 0 0
Усяго галасавалі
(па афіцыйных даных Дзярждумы РФ)[20][21]
413 412 409 411
Усяго зарэгістраваных
на момант пачатку пасяджэння[21][22]
408 408 408 408
Працэнт галасоў «За» Па дадзеных Дзярждумы РФ
(ад агульнага ліку дэпутатаў)[20][21]
92 % 92 % 91 % 92 %
Працэнт галасоў «За» Па дадзеных Дзярждумы РФ
(ад колькасці галасаваўшых дэпутатаў)[20][21]
100 % 100 % 100 % 100 %
Працэнт галасоў «За» па падліках СМІ
(ад колькасці зарэгістраваных на момант пачатку пасяджэння)[21][22]
101,2 % 100,9 % 100,2 % 100,7 %

Валодзін апраўдаў разыходжанне ў лічбах, якія галасавалі «тэхнічным збоем»[18][23] і заклікаў дэпутатаў быць больш уважлівымі[19][24].

4 кастрычніка Савет Федэрацыі прагаласаваў за далучэнне да Расіі Данецкай, Луганскай, Херсонскай і Запарожскай абласцей Украіны. Пасля гэтага дакументы вяртаюцца ў Крэмль для канчатковага падпісання Уладзімірам Пуціным[25][26].

Прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў 3 кастрычніка на фоне наступаў УСУ не змог адназначна адказаць адносна межаў анексаваных тэрыторый Запарожскай і Херсонскай абласцей і сказаў, што працягнецца абмеркаванне гэтага пытання з іх насельніцтвам[27].

5 кастрычніка Уладзімір Пуцін падпісаў закон аб уключэнні ў склад Расіі чатырох абласцей Украіны[28].

Ацэнкі

Прафесар міжнароднага права юрыдычнай школы Універсітэта Джорджыі Дзіяна Мары Аман мяркуе, што прававы пераход статусу тэрыторый ад акупаваных да анэксаваных быў неабходны Расіі для таго, каб юрыдычна адмовіцца ад выканання нормаў міжнароднага права на акупаваных тэрыторыях. Згодна з чацвёртай Жэнеўскай канвенцыі ад 12 жніўня 1949 года, акупаваная тэрыторыя лічыцца суверэннай тэрыторыяй акупаванай краіны — такім чынам, жыхары гэтых тэрыторый захоўваюць ўкраінскае грамадзянства і падпадаюць пад дзеянне ўнутранага заканадаўства Украіны, і абараняюцца Жэнеўскімі канвенцыямі ад замахаў на іх годнасць і правы. Заявай аб тым, што акупаваныя тэрыторыі належаць Расіі, акупант адхіляе выкананне ў адносінах да мясцовага насельніцтва норм міжнароднага гуманітарнага права, замяняючы яго унутраным расійскім заканадаўствам, што, як адзначае Аман, само па сабе супярэчыць міжнароднаму праву[29].

Міжнародная рэакцыя

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі неўзабаве пасля выступу Пуціна ў Крамлі заявіў, што Украіна неадкладна падасць заяўку на ўступленне ў НАТА у паскораным рэжыме. ЗША ўвялі новы пакет санкцый супраць Расіі. Пад іх трапілі сваякі высокапастаўленых расійскіх чыноўнікаў, у тым ліку Дзмітрыя Мядзведзева, Міхаіла Мішусціна, Сяргея Шайгу і Сяргея Сабяніна. Кіраўнік ЦБ Эльвіра Набіуліна была ўключана і ў амерыканскі санкцыйны спіс, і ў брытанскі[30].

Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн заявіў[30]:

ЗША асуджаюць распачатую сёння ашуканскую спробу Расіі анексаваць суверэнную тэрыторыю Украіны. Расія парушае міжнароднае права, парушае статут ААН і дэманструе сваю пагарду да міралюбных народаў па ўсім свеце.

30 верасня 2022 года прайшло пасяджэнне СБ ААН паводле праекта рэзалюцыі, прадстаўленай ЗША і Албаніяй, аб асуджэнні Расіі за анексію гэтых тэрыторый, завяршылася з 10 галасамі «за», 4 «устрымаліся» (Бразілія, Кітай, Габон, Індыя) і голасам «супраць» ад Расіі. Прадстаўнік РФ Васіль Небензя абвінаваціў складальнікаў рэзалюцыі ў «нізкасортнай правакацыі» з мэтай прымусіць Расію прымяніць права вета[31]. Намеснік Генеральнага сакратара ААН па пытаннях палітыкі і ўмацавання міру Размары Дзікарла асудзіла рэферэндум і заявіла[32]:

Аднабаковыя дзеянні, накіраваныя на тое, каб надаць бачнасць легітымнасьці спробе захопу сілай адной дзяржавай тэрыторыі іншай дзяржавы, якія суправаджаюцца заявамі аб прадстаўленні волі людзей, не могуць лічыцца законнымі па міжнароднаму праву.

Таксама ўвечары 30 верасня генеральны сакратар НАТА Енс Столтэнберг у адказ на просьбу Украіны аб «паскораным уступленні» у гэтую арганізацыю ўхіліўся ад прамой падтрымкі заяўкі Украіны і пацвердзіў нязменную пазіцыю альянсу аб тым, што ён адкрыты для новых членаў. Ён заявіў, што рашэнне аб прыёме павінны прыняць усе 30 саюзнікаў на аснове кансенсусу. Разам з тым Столтэнберг паведаміў, што цяпер увага НАТА засяроджана на аказанні неадкладнай падтрымкі Украіне[33]. Па меркаванні выдання Politico, гэты крок Уладзіміра Зяленскага быў закліканы адцягнуць увагу ад старанна зрэжысаванай прамовы Уладзіміра Пуціна[33].

4 кастрычніка Міністэрства замежных спраў Паўночнай Карэі заявіла, што КНДР падтрымлівае заяўленую Расіяй анексію ўкраінскіх тэрыторый[34]; КНДР сталі першай краінай, якая падтрымала вынікі «рэферэндумаў аб далучэнні да Расіі»[35].

Далейшыя падзеі

Ужо на наступны дзень пасля абвяшчэння далучэння да Расіі чатырох абласцей, 1 кастрычніка горад Лыман Данецкай вобласці, часткова блакаваны УСУ з 23 верасня, быў узяты пад кантроль Украіны[36][37].

Міністр фінансаў Расіі Антон Сілуанаў заявіў, што для падтрымкі абласцей выдзелены сродкі з расійскага бюджэта[38].

Зноскі

  1. «Добровольное присоединение» под дулами автоматов (руск.). Голос Америки.
  2. "На оккупированных территориях Украины пройдут «референдумы» о присоединении к России. Что это значит?". BBC News Русская служба.
  3. Putin Is Using Stalin's Playbook to Rebuild the Russian Empire in Ukraine (англ.). 19FortyFive.
  4. Putin Didn’t Think He Would Fool Anyone (англ.). The Atlantic.
  5. Fake referendums in occupied Ukraine set the stage for annexation — and immense danger for Ukraine (англ.). CNBC.
  6. Putin Lies: Russia Celebrates 99% Support In “Sham” Ukraine Referendums (англ.). 19FortyFive.
  7. "Ukraine 'referendums': Soldiers go door-to-door for votes in polls". BBC News.
  8. Непризнанные «референдумы» на оккупированных территориях Украины.
  9. Посмотрите, как в 2014 году Путин обещает, что Россия не будет аннексировать новые территории Украины. Возможно, он про это забыл, но мы нет (руск.). Meduza.
  10. «Мы будем стремиться к демилитаризации и денацификации»: Путин объявил о начале спецоперации в Украине (руск.). Новая газета.
  11. Ukraine: Statement by High Representative Josep Borrell on the illegal “referenda” in Luhansk, Kherson and Donetsk | EEAS Website. www.eeas.europa.eu.
  12. Изнасилование референдумом. Зачем Путин проводил псевдодемократическую процедуру, если в нее все равно мало кто верит? (руск.). republic.ru.
  13. «Партия войны» победила Кремль решил «немедленно» аннексировать украинские территории — и уже всерьез планирует мобилизацию. «Медуза» выяснила, как принималось это решение (руск.). Meduza.
  14. Путин подписал договор о «вступлении в состав России» оккупированных областей Украины и самопровозглашенных республик Донбасса (руск.). Meduza (30 верасня 2022).
  15. Путин признал «независимость» Херсонской и Запорожской областей Украины. Это формальность для их аннексии (руск.). BBC News Русская служба (29 верасня 2022).
  16. КС признал конституционными договоры о присоединении к РФ оккупированных Россией территорий Луганской, Донецкой, Запорожской и Херсонской областей. BBC News Русская служба.
  17. В Госдуме заявили, что на аннексируемых территориях до конца года «будет допускаться обращение гривны». Meduza.
  18. а б В Госдуме «за присоединение новых территорий» проголосовало больше депутатов, чем было на заседании. Вячеслав Володин заявил о «техническом сбое» (руск.). Meduza.
  19. а б "Госдума одобрила присоединение к России четырех оккупированных регионов Украины". BBC News Русская служба.
  20. а б в г д е Результаты голосования по вопросам, вынесенным для открытого голосования за 03.10.2022.
  21. а б в г д е ё За присоединение новых регионов к России проголосовало больше депутатов, чем присутствовало в зале. Telegram. Агентство. Новости.
  22. а б "In two more staged votes, Russian parliament moves to ratify annexation". Washington Post.
  23. Госдума одобрила оккупацию четырех областей Украины и признала их частью России(недаступная спасылка). The Insider. Архівавана з першакрыніцы 3 кастрычніка 2022. Праверана 12 кастрычніка 2022.
  24. ""Большой, но суровый праздник". Как Дума обсуждала аннексию украинских территорий". BBC News Русская служба.
  25. "Russia's Federation Council ratifies annexation of four Ukrainian regions". Reuters.
  26. Война в Украине: Совет Федерации одобрил аннексию частично оккупированных регионов Украины (руск.). BBC News Русская служба.
  27. Russia Says Annexed Zones’ Borders Not Set as Ukraine Gains
  28. "Putin gives final approval to Ukraine annexation plan despite retreats". Reuters.
  29. Юристы по международному праву: аннексия, проведенная Путиным, юридически ничтожна (руск.). ГОЛОС АМЕРИКИ.
  30. а б «Путин не с Украиной воюет, он воюет с реальностью». Политологи о церемонии в Кремле, BBC, 30.09.2022
  31. Russia vetoes Security Council resolution condemning attempted annexation of Ukraine regions (англ.). UN News (30 верасня 2022).
  32. So-called referenda in Russian-controlled Ukraine ‘cannot be regarded as legal’: UN political affairs chief (англ.). UN News (27 верасня 2022).
  33. а б Ukraine formally applies for fast-track NATO membership (англ.). Politico (30 верасня 2022).
  34. "N.Korea backs Russia's proclaimed annexations, criticises U.S. 'double standards'". Reuters.
  35. Северная Корея поддержала итоги «референдумов» на оккупированных территориях Украины (руск.). Meduza.
  36. "Russian troops withdrawing from Lyman, a day after annexation claims".
  37. Украинская армия вошла в Лиман на следующий день после путинской аннексии. Русская служба Би-би-си (1 кастрычніка 2022).
  38. Reuters (2022-10-03). "Russia has funds to support four regions being annexed - FinMin". Reuters. {{cite news}}: |last= мае агульную назву (даведка)

Read other articles:

American yacht designer The Tayana 37 is one of Perry's most famous and iconic designs. A Tayana 37 under sail on the East River in New York passes under the Brooklyn Bridge. Robert H. Perry is a U.S. yacht designer based in Seattle, Washington. Among his designs are some of the most successful cruising yachts in modern cruising such as the Tatoosh 42, Tayana 37 and Valiant 40. Through his career he has designed boats for many well recognized names in the yachting industry, such as Tayana, Ch...

 

21st Soviet Chess Championship (1954)LocationKievChampionYuri Averbakh← 1952 USSR Chess Championship1955 USSR Chess Championship → The 1954 Soviet Chess Championship was the 21st edition of USSR Chess Championship. Held from 7 January to 7 February 1954 in Kiev. The tournament was won by Yuri Averbakh. The final were preceded semifinals events at Moscow, Leningrad, Rostov and Vilnius.[1][2] Yuri Averbakh playing a chess game Table and results 21st Soviet ...

 

Szpiglasowa Przełęcz Blick vom Pass in das Tal Dolina Rybiego Potoku Blick vom Pass in das Tal Dolina Rybiego Potoku Himmelsrichtung West Ost Passhöhe 2110 m n.p.m. Podhale, Powiat Tatrzański, Kleinpolen, Polen Podhale, Powiat Tatrzański, Kleinpolen, Polen Talorte Bukowina Tatrzańska Gebirge Hohe Tatra, Tatra, Karpaten Karte Szpiglasowa Przełęcz (Polen) Koordinaten 49° 11′ 52″ N, 20° 2′ 32″ O49.19777777777820.0422222222222110Koordinate...

بطولة كرة القدم الألمانية 1912 تفاصيل الموسم بطولة كرة القدم الألمانية  [لغات أخرى]‏  النسخة 10  البلد الرايخ الألماني  التاريخ بداية:5 مايو 1912  نهاية:26 مايو 1912  المنظم الاتحاد الألماني لكرة القدم  البطل هولشتاين كيل  مباريات ملعوبة 8   عدد المشاركين ...

 

Campeonato Europeo de Boxeo AficionadoPula 2004 BoxeoDatos generalesSede PulaCroacia CroaciaFecha 19 – 29 de febrero de 2004Edición XXXVParticipantes 292 Cronología Perm 2002 Pula 2004 Plovdiv 2006 [editar datos en Wikidata] El XXXV Campeonato Europeo de Boxeo Aficionado se celebró en Pula (Croacia) entre el 19 y el 29 de febrero de 2004 bajo la organización de la Confederación Europea de Boxeo (EUBC) y la Federación Croata de Boxeo Aficionado. Control de autoridades Pr...

 

Municipality in Baden-Württemberg, GermanyBreitnau Municipality Coat of armsLocation of Breitnau within Breisgau-Hochschwarzwald district Breitnau Show map of GermanyBreitnau Show map of Baden-WürttembergCoordinates: 47°56′21″N 8°4′45″E / 47.93917°N 8.07917°E / 47.93917; 8.07917CountryGermanyStateBaden-WürttembergAdmin. regionFreiburg DistrictBreisgau-Hochschwarzwald Government • Mayor (2017–25) Josef Haberstroh[1]Area •&...

العلاقات الساموية السورينامية ساموا سورينام   ساموا   سورينام تعديل مصدري - تعديل   العلاقات الساموية السورينامية هي العلاقات الثنائية التي تجمع بين ساموا وسورينام.[1][2][3][4][5] مقارنة بين البلدين هذه مقارنة عامة ومرجعية للدولتين: وجه المقار...

 

Sindrome cineseJane Fonda e Michael Douglas in una scenaTitolo originaleThe China Syndrome Paese di produzioneStati Uniti d'America Anno1979 Durata120 min Generedrammatico, thriller RegiaJames Bridges SoggettoJames Bridges, Mike Gray e T.S. Cook SceneggiaturaJames Bridges, Mike Gray e T.S. Cook ProduttoreMichael Douglas FotografiaJames Crabe MontaggioDavid Rawlins MusicheStephen Bishop ScenografiaGeorge Jenkins e Arthur Jeph Parker Interpreti e personaggi Jane Fonda: Kimberly Wells Jack L...

 

Violence against healthcare professional has occurred in the form of physical violence, verbal abuse, aggressive gestures, blackmail, and cyber-bullying.[1] Violence against doctors has been observed in the United States, Australia, India, China, Pakistan, Nepal, Sri Lanka and others.[2] Australia In 2019, a survey showed that in the last three years, there has been a 48 percent increase in assaults against nurses in Queensland. In New South Wales the acts assaults against nur...

This article needs additional citations for verification. Please help improve this article by adding citations to reliable sources. Unsourced material may be challenged and removed.Find sources: Departments of Mauritania – news · newspapers · books · scholar · JSTOR (October 2019) (Learn how and when to remove this template message) Politics of Mauritania Member State of the Arab League Constitution Human rights Slavery Government President Mohamed Oul...

 

The World Is BardoBardo National Museum, TunisiaDate29 March 2015[1]LocationTunis, Tunisia[1]Also known asJe suis Bardo[1] Je suis TunisieParticipantsTunisian and foreign citizensNational and international political leaders[1][2]OutcomeFight against TerrorFight against ISIL Opposition to Bardo National Museum attack[1] The World Is Bardo (Le Monde est Bardo) was the slogan and theme of a peaceful, anti-terrorist rally and march that took place o...

 

Arms of Goodere: Gules, a fess between two chevrons vair Samuel Goodere (1687–1741) was a captain in the British Royal Navy, who was the third son of Sir Edward Goodere, 1st Baronet.[1] He was convicted and hanged at Bristol for the murder of his elder brother, Sir John Dineley Goodere, 2nd Baronet, in 1741. Early life Samuel Goodere's mother -- Eleanor Goodere (née Dineley) -- was the daughter and heiress of Sir Edward Dineley of Charlton, Worcestershire, and the granddaughter of ...

39th DivisionDivision insigniaActive1915–1919Country United KingdomBranch British ArmyTypeInfantrySizeDivisionCommandersNotablecommandersGerald CuthbertNeill MalcolmCyril BlacklockMilitary unit The 39th Division was an infantry division of the British Army, raised during the First World War. The division was part of Kitchener's New Armies and saw service on the Western Front and in Italy from 1916 onwards. History The division was formed as part of the fifth wave (K5) of divisions...

 

Daerah Arkeologi Pompeii, Herculaneum dan Torre AnnunziataSitus Warisan Dunia UNESCOKriteriaBudaya: iii, iv, vNomor identifikasi829Pengukuhan1997 (21) Torre Annunziata ialah sebuah kota di kaki Gunung Vesuvius, regione Campania, timur laut Napoli, Italia. Kota ini berpenduduk sekitar 48.000 jiwa. Pada tahun 1964, di kota ini ditemukan Oplontis, yang menjadi tempat kedudukan Villa Poppaea, tempat peristirahatan permaisuri Kaisar Nero dari Romawi. Dahulu, kota ini terkubur oleh letusan Ves...

 

2006 American filmTraci TownsendDVD coverDirected byCraig Ross Jr.Written byBobby ThompsonProduced byBobby ThompsonCheryl BedfordFred LewisMark HoldomStarringJazsmin LewisMari MorrowRichard T. JonesVictor WilliamsMarlon YoungCinematographyCarl BartelsEdited byCraig Ross Jr.Music byGeno YoungDistributed byWarner Home VideoRelease date June 10, 2006 (2006-06-10) (Boston International Film Festival)[1] Running time87 minutesCountryUnited StatesLanguageEnglish Traci Tow...

Sri Redjeki SumarjotoMenteri Negara Pemberdayaan Wanita Indonesia ke-6Masa jabatan10 Agustus 2001 – 20 Oktober 2004PresidenMegawati SoekarnoputriPendahuluKhofifah Indar ParawansaPenggantiMeutia Hatta Informasi pribadiLahir(1950-10-10)10 Oktober 1950Surakarta, Jawa Tengah, IndonesiaMeninggal2 November 2017(2017-11-02) (umur 67)Jakarta, IndonesiaKebangsaanIndonesiaPartai politikGolkarAlma materUniversitas IndonesiaPekerjaanMenteriSunting kotak info • L • B Hj. ...

 

The neutrality of this article is disputed. Relevant discussion may be found on the talk page. Please do not remove this message until conditions to do so are met. (February 2020) (Learn how and when to remove this template message) 1936 battle of the Second Italo-Ethiopian War First Battle of TembienPart of the Second Italo-Ethiopian WarDate20-24 January 1936LocationTembien Province, EthiopiaResult Inconclusive Strategic Italian victory Ethiopian threat to the Italian I Corps and III Corps n...

 

Protein-coding gene in the species Homo sapiens TRA2BAvailable structuresPDBOrtholog search: PDBe RCSB List of PDB id codes2CQC, 2KXN, 2RRA, 2RRBIdentifiersAliasesTRA2B, Htra2-beta, PPP1R156, SFRS10, SRFS10, TRA2-BETA, TRAN2B, transformer 2 beta homolog (Drosophila), transformer 2 beta homologExternal IDsOMIM: 602719 MGI: 106016 HomoloGene: 20965 GeneCards: TRA2B Gene location (Human)Chr.Chromosome 3 (human)[1]Band3q27.2Start185,914,558 bp[1]End185,938,103 bp[1]Gene lo...

Process of converting text from vector to raster This article needs additional citations for verification. Please help improve this article by adding citations to reliable sources. Unsourced material may be challenged and removed.Find sources: Font rasterization – news · newspapers · books · scholar · JSTOR (November 2009) (Learn how and when to remove this template message) Especially for small font sizes, rendering of vectorized fonts in thumbnail vi...

 

1963 film by C. V. Sridhar Nenjam MarappathillaiTheatrical release posterDirected bySridharScreenplay bySridharStory byM. S. KasiProduced byM. S. KasiStarringKalyan KumarDevikaCinematographyA. VincentEdited byN. M. ShankarMusic byViswanathan–RamamoorthyProductioncompanyManohar PicturesRelease date 2 August 1963 (1963-08-02) Running time144 minutesCountryIndiaLanguageTamil Nenjam Marappathillai (transl. The Heart Never Forgets) is a 1963 Indian Tamil-language supernatura...

 

Strategi Solo vs Squad di Free Fire: Cara Menang Mudah!