Андрэй Дзянісавіч Альшанік

Футбол
Андрэй Альшанік
Поўнае імя Андрэй Дзянісавіч Альшанік
Нарадзіўся 3 мая 1999(1999-05-03)[1] (25 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 175 см
Вага 75 кг[2]
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Макслайн
Нумар 15
Клубная кар’ера[* 1]
2015—2018 Беларусь БАТЭ (Барысаў) 0 (0)
2018—2020 Беларусь Энергетык-БДУ (Мінск) 17 (0)
2019   Беларусь Нафтан (Наваполацк) 12 (4)
2020   Беларусь Крумкачы (Мінск) 24 (5)
2021—2022 Беларусь Славія (Мазыр) 44 (2)
2023 Беларусь Макслайн (Віцебск) 21 (6)
2024 Беларусь Слуцк 10 (0)
2024— Беларусь Макслайн (Віцебск)
Нацыянальная зборная[* 2]
2017 Беларусь Беларусь (да 19) 3 (0)
2019 Беларусь Беларусь (да 21) 1 (1)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 5 жніўня 2024.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 19 жніўня 2019

Андрэй Альшанік (нар. 3 мая 1999, Асіповічы) — беларускі футбаліст, паўабаронца віцебскага «Макслайна».

Клубная кар’ера

Выхаванец мінскай футбольнай школы «Трактар», з 2015 года пачаў выступаць за дубль барысаўскага БАТЭ, на наступны год замацаваўся ў дубліруючым складзе. У 2015 годзе гуляў за барысаўскі клуб таксама ў Юніёрскай лізе УЕФА. 7 ліпеня 2017 года дэбютаваў у асноўнай камандзе БАТЭ, выйшаўшы на замену ў другім тайме ў матчы Кубка Беларусі супраць стаўбцоўскага «Нёмана-Агра» (5:1).

У жніўні 2018 года перайшоў у сталічны «Энергетык-БДУ»[3]. У складзе сталічнай каманды стаў выхадзіць у стартавым складзе і дапамог ёй выйсці ў Вышэйшую лігу. У сакавіку 2019 года быў аддадзены ў арэнду наваполацкаму «Нафтану»[4], дзе таксама быў іграком асновы. У жніўні 2019 года вярнуўся ў «Энергетык-БДУ»[5]. 11 жніўня 2019 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў другім тайме ў матчы супраць БАТЭ (1:4). У далейшым яшчэ некалькі разоў з’явіўся ў асноўнай камандзе, аднак пераважна гуляў за дубль.

У студзені 2020 года на правах арэнды далучыўся да «Смалявічаў»[6]. Рыхтаваўся разам з камандай да новага сезона, аднак у сакавіку пакінуў яе[7], так і не згуляўшы ў афіцыйных матчах, і неўзабаве адправіўся на прагляд у «Крумкачы». У красавіку 2020 года стаў іграком сталічнага клуба[8], дзе спачатку гуляў у стартавым складзе, пазней стаў часцей выхадзіць на замену.

У студзені 2021 года разарваў кантракт з «Энергетыкам-БДУ»[9] і стаў трэніравацца з мазырскай «Славіяй», з якой у лютым падпісаў пагадненне[10]. У сезоне 2021 чаргаваў выхады ў стартавым складзе і на замену, часам заставаўся на лаўцы запасных. У студзені 2022 года падоўжыў кантракт з мазырскім клубам[11]. У сезоне 2022 замацаваўся ў стартавым складзе каманды. У снежні 2022 года падоўжыў пагадненне са «Славіяй» на наступны сезон[12], аднак не быў уключаны ў заяўку на чэмпіянат 2023 года і не з’яўляўся на полі. У маі 2023 года па выніках паседжання Камітэта па статусах і пераходу футбалістаў АБФФ атрымаў статус свабоднага агента[13].

У чэрвені 2023 года далучыўся да віцебскага «Макслайна»[14]. У студзені 2024 года перайшоў у «Слуцк»[15]. У чэрвені 2024 года пакінуў слуцкі клуб[16], а ў ліпені вярнуўся ў «Макслайн»[17].

Міжнародная кар’ера

У студзені 2016 года ў складзе юнацкай зборнай Беларусі выступаў на Кубку развіцця ў Мінску. У кастрычніку 2017 года ў складзе юніёрскай зборнай Беларусі (да 19 гадоў) прымаў удзел у адборачным раўндзе чэмпіянату Еўропы.

8 чэрвеня 2019 года правёў сваю адзіную сустрэчу за моладзевую зборную Беларусі, калі выйшаў на замену ў другім тайме адборачнага матча чэмпіянату Еўропы супраць Гібралтара (10:0), адзначыўся голам і чатырма галявымі перадачамі.

Статыстыка выступленняў

Сезон Дывізіён Клуб Матчы Галы
2015 дубль БАТЭ 3 0
2016 дубль БАТЭ 27 3
2017 дубль БАТЭ 21 4
2018 (1) дубль БАТЭ 17 5
2018 (2) Д2 Энергетык-БДУ 13 0
2019 (1) Д2 Нафтан 12 4
2019 (2) Д1 Энергетык-БДУ 4 0
2020 Д2 Крумкачы 24 5
2021 Д1 Славія 20 0
2022 Д1 Славія 24 2
2023 (2) Д2 Макслайн 21 6
2024 (1) Д1 Слуцк 10 0

Крыніцы

  1. Andrey Alshanik // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б https://fcslavia.by/ru/player/alshanik-0
  3. Дублеры БАТЭ Кисель и Альшаник перешли в «Энергетик-БГУ» (руск.). by.tribuna.com.
  4. Гулецкий покинул "Энергетик-БГУ", Альшаник отдан в аренду (руск.). football.by (12 сакавіка 2019). Праверана 22 студзеня 2024.
  5. "Энергетик-БГУ" вернул Альшаника из аренды в "Нафтан" (руск.). football.by (2 жніўня 2019). Праверана 22 студзеня 2024.
  6. "Энергетик-БГУ" отдал Альшаника в аренду "Смолевичам" (руск.). football.by (12 студзеня 2020). Праверана 22 студзеня 2024.
  7. Трансферы. Хващинский в “Минске” (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (19 сакавіка 2020). Архівавана з першакрыніцы 30 верасня 2021.
  8. Андрей Альшаник стал игроком "Крумкачоў" (руск.). Афіцыйны сайт «Крумкачоў» (16 красавіка 2020). Праверана 22 студзеня 2024.
  9. "Энергетик-БГУ" расторг контракты с Гавриловым и Альшаником (руск.). football.by (6 студзеня 2021). Праверана 22 студзеня 2024.
  10. "Славия" подписала контракт с Альшаником и отдала Иваненко в аренду "Гомелю" (руск.). football.by (2 лютага 2021). Праверана 22 студзеня 2024.
  11. Альшаник продлил контракт со "Славией" (руск.). football.by (12 студзеня 2022). Праверана 22 студзеня 2024.
  12. Альшаник и Кобец подписали новые контракты со "Славией" (руск.). football.by (11 снежня 2022). Праверана 22 студзеня 2024.
  13. АБФФ обязал "Славию" выплатить компенсацию Альшанику, "Шахтер" - Плотникову и оштрафовал "горняков" за Колобарича и Ивановича (руск.). football.by (19 мая 2023). Праверана 22 студзеня 2024.
  14. Альшаник стал игроком "Макслайна" (руск.). football.by (25 чэрвеня 2023). Праверана 22 студзеня 2024.
  15. Воспитанник БАТЭ пополнил "Слуцк" (руск.). football.by (20 студзеня 2024). Праверана 22 студзеня 2024.
  16. "Слуцк" расстался с защитником (руск.). football.by (29 чэрвеня 2024). Праверана 5 жніўня 2024.
  17. Защитник сменил "Слуцк" на "Макслайн" (руск.). football.by (8 ліпеня 2024). Праверана 5 жніўня 2024.

Strategi Solo vs Squad di Free Fire: Cara Menang Mudah!