Генрых Іаган Фрыдрых Астэрман, у Расіі — Андрэй Іванавіч Астэрман (30 мая (9 чэрвеня) 1686, Бохум, Вестфалія, — 20 мая (31 мая) 1747, Бярозаў, цяпер пасёлак Бярозава Цюменскай вобласці) — расійскі дзяржаўны дзеяч, дыпламат, граф (1730).
На расійскай службе з 1703 года. Член Вярхоўнага тайнага савета. Фактычны кіраўнік унутранай і знешняй палітыкі Расіі пры Ганне Іванаўне. Генерал-адмірал (1740, пазбаўлены звання ў 1741). У 1741 годзе сасланы Лізаветай Пятроўнай у Бярозаў, дзе і памёр.
Заснавальнік Роду Астэрманаў.