Андрэа Чэзальпіна (6 чэрвеня 1519, Арэца — 23 лютага 1603, Рым) — італьянскі медык, прыродазнавец і філосаф. Прафесар універсітэтаў у Пізе (1555) і Рыме (1592). Папярэднік У. Гарвея ў вывучэнні кровазвароту; першым апісаў вялікі круг кровазвароту. Заклаў асновы марфалогіі раслін, прапанаваў (1583) першую сістэму расліннага царства, заснаваную пераважна на будове насення, кветак і пладоў (выдлучыў 2 класы дрэў і кустоў, 12 класаў паўхмызнякоў і траў, 1 клас безнасенных раслін), якія аказалі вялікі ўплыў на развіццё батанікі.
- ↑ Ferrari A. D. CESALPINO, Andrea // Dizionario Biografico degli Italiani — 1980. — Vol. 24.
- ↑ Andrea Cesalpino // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Andrea Cesalpino // Gran Enciclopèdia Catalana — Grup Enciclopèdia, 1968.
- ↑ а б Чезальпино Андреа / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ Catholic Encyclopedia — 1995. Праверана 23 лютага 2018.
- ↑ Encyclopædia Britannica: a dictionary of arts, sciences, literature and general information / H. Chisholm — 11 — New York, Cambridge, England: University Press, 1911. Праверана 23 лютага 2018.