Рымскі ўніверсітэт Ла Сапіенца (італ.: Universita degli studi di Roma La Sapienza) — універсітэт, заснаваны ў Рыме Папай Баніфацыем VIII у 1303 годзе. Гэта была другая навучальная ўстанова ў «вечным горадзе» і, у адрозненне ад тэалагічнай школы пры папскім двары (заснаванай у 1244 годзе), яно прызначалася для людзей свецкіх.
Пасля разграблення Рыма імперцамі Леў X аб’яднаў абодва ўніверсітэта пад адным дахам у будынку пад назвай «мудрасць» (La Sapienza). Гэта слова выкарыстоўваецца для абазначэння Рымскага ўніверсітэта дагэтуль. Жамчужынай універсітэцкага гарадка з’яўляецца барочная царква Сант-Іва ала Сапіенца з мудрагелістым спіралепадобным завяршэннем у выглядзе штопара ці барановага рога — агульнапрызнаны шэдэўр Франчэска Бараміні.
У наш час лік студэнтаў Рымскага ўніверсітэта перавышае 147 тысяч. У розны час у Сапіенцы выкладалі і працавалі: