Англійская Прэм'ер-ліга 2013/2014 — 22-і сезон Прэм'ер-лігі, англійская прафесійнай лігі вышэйшага ўзроўню. Сезон пачаўся 17 жніўня 2013 года і скончыўся 11 мая 2014.
У апошні дзень сезона, «Манчэстэр Сіці» выйграў тытул пасля перамогі 2:0 над «Вест Хэм Юнайтэд», набраўшы ў выніку 86 ачкоў. «Ліверпул», выйграўшы толькі адзін матч з трох апошніх, застаўся на другім месцы з 84 ачкамі. Лонданскі «Чэлсі» заняў трэцяе месца, «Арсенал», які ўзначальваў лігу на працягу самага доўгага перыяду, заняў выніковае чацвёртае месца, Мінулагодні чэмпіён «Манчэстэр Юнайтэд» заняў сёмае месца. «Норвіч Сіці», «Фулхэм» і «Кардыф Сіці» пакінулі Прэм'ер-лігу па выніках сезона.
Луіс Суарэс стаў лепшым бамбардзірам сезона з 31 голам, а таксама быў названы гульцом сезона. Брамнікі Войцех Шчэнсны з «Арсенал» і Петр Чэх з «Чэлсі» сталі лідарамі лігі з 16 сухімі матчамі.
Г — гульні, В — перамогі, Н — нічыі, П — паражэнні, Галы — забітыя і прапушчаныя галы, ± — розніца галоў, А — ачкі