Аляксей Анцілеўскі (нар. 2 лютага 2002, Мінск) — беларускі футбаліст, паўабаронца клуба «Гомель» і моладзевай зборнай Беларусі.
Старэйшы брат Аляксея, Дзмітрый, таксама футбаліст.
Пачынаў займацца футболам у ДЮСШ мінскага МТЗ-РІПА, пазней на юнацкім узроўні гуляў за мінскае «Дынама», «Мінск» і барысаўскі БАТЭ. У 2018 годзе далучыўся да брэсцкага «Дынама», дзе стаў выступаць за дубль і хутка замацаваўся ў камандзе.
У сакавіку 2020 года на правах арэнды стаў іграком брэсцкага «Руха»[4]. Стаў гуляць за дубль, у складзе асноўнай каманды звычайна заставаўся на лаўцы запасных. Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 12 ліпеня 2020 года ў матчы супраць «Энергетыка-БДУ» (8:1), калі выйшаў на замену ў другім тайме.
У студзені 2021 года адправіўся на прагляд у жодзінскае «Тарпеда-БелАЗ» і неўзабаве падпісаў кантракт з клубам[5]. Стаў рэгулярна з’яўляцца на полі ў складзе асноўнай каманды, у тым ліку нярэдка ў стартавым складзе. У студзені 2023 года падоўжыў кантракт з жодзінцамі[6], аднак шмат перадсезоннай падрыхтоўскі прапусціў з-за траўмы нагі. У сакавіку 2023 года быў аддадзены ў арэнду ў мазырскую «Славію»[7], дзе неўзабаве замацаваўся ў стартавым складзе. У снежні 2023 года па заканчэнні арэнды пакінуў мазырскі клуб[8].
У пачатку 2024 года трэніраваўся з салігорскім «Шахцёрам»[9], а ў сакавіку стаў іграком «Гомеля»[10].
29 сакавіка 2021 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, калі выйшаў у стартавым складзе ў таварыскім матчы супраць Грузіі (1:4) і быў заменены ў другім тайме.