У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Скакун.
Аляксей Сцяпанавіч Скаку́н (1 сакавіка 1946 года, вёска Дастоева, Іванаўскі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі вучоны-эканаміст, дзяржаўны дзеяч. Доктар эканамічных навук, член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, член-карэспандэнт Акадэміі аграрных навук, акадэмік Міжнароднай акадэміі арганізацыйных і кіруючых навук, акадэмік Беларускай і Міжнароднай інжынерных акадэмій. Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь.
Біяграфія
Скончыў Гродзенскі сельскагаспадарчы інстытут. Працоўную дзейнасць пачаў заатэхнікам калгаса «Чырвоная Зорка» Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці. Пасля службы ў шэрагах Узброеных Сіл працаваў галоўным заатэхнікам, намеснікам старшыні калгаса «Маладая гвардыя», старшынёй калгасу «Дружба» Іванаўскага раёна, намеснікам старшыні Іванаўскага райвыканкама — начальнікам упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання, старшынёй калгаса-камбіната «Памяць Ільіча» Брэсцкага раёна. Старшыня сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва «Астрамечава» Брэсцкага раёна. Выбіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета Беларускай ССР 11-га склікання, членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь другога і трэцяга скліканняў. Дэпутат Брэсцкага раённага Савета дэпутатаў. Старшыня грамадскіх аб’яднанняў «Беларускі аграпрамысловы саюз» і «Беларускі сялянскі савет». Член дэлегацыі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь у парламенцкай структуры Цэнтральнаеўрапейскай ініцыятывы.
Аўтар 6 навуковых прац, 5 кніг.
Узнагароды
Узнагароджаны ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, Кастрычніцкай Рэвалюцыі, медалем «За працоўнае адрозненне», юбілейнымі медалямі «90 гадоў Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь», «65 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.», «65 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў», двума срэбнымі медалямі ВДНГ СССР, Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР, Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
Зноскі
Літаратура
Спасылкі