Паводле пісьмовых крыніц вядома з XV ст. Згадваецца ў метрыцы Вялікага Княства Літоўскага за 1473 год: «…у Дастоева Васіля Еремей, адзін дым, а Аляксей — то два дыма». У 1506 годзе баярын Даніла Іртышч (Ірцішчавіч) атрымаў ад князя Фёдара Іванавіча Яраславіча грамату на ўладанне вёскамі Дастоева, Палкацічы паміж рэкамі Піна і Ясельда. Назва в. Дастоева з гэтага часу становіцца радавым прозвішчам продкаў пісьменніка Ф. М. Дастаеўскага; да сярэдзіны XVIII ст. вёска знаходзілася ва ўладанні роду. Ёю валодалі ўраднік пінскі Сасін Дастаеўскі, потым падчашы менскіБенядзікт Дастаеўскі. У XVI ст. пры Сямёне Дастаеўскім пабудавана Сімяонаўская царква (не захавалася). Пасля прыняцця «Уставы на валокі» 1557 года прыватнаўладальніцкая вёска, якая належала служылым людзям — шляхціцам. У канцы XVI стагоддзя ў Пінскім павецеБерасцейскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. У 1648 годзе тут адбыліся антыфеадальныя хваляванні: сяляне разам з казакамі ўзняліся супраць свайго памешчыка Рамана Дастаеўскага, сына Бенядзікта. Маёнтак быў разгромлены, войска жорстка расправілася з паўстанцамі. На ўскраіне вёскі захаваліся могілкі, якія ў памяць тых падзей называюцца ў народзе «казацкімі».
Да 1754 года Дастаеўскія страцілі радавое гняздо, маёнтак належаў Стравінскім, Чапліцам, князям Гедройцам і з пачатку XIX ст. — Ордам. Галоўны ўезд у маёнтак у 1754 годзе быў аформлены манументальнай двух’яруснай брамай, якая нагадвала замкавыя вежы. У яе ніжнім ярусе па баках ад праезду размяшчаліся службовыя памяшканні, на верхнім — вялікая зала, абкружаная адкрытай балюстраднайгалерэяй. Вянчаў браму высокі гонтавышацёр. У маёнтку былі калодзеж, вялікі драўляны дом, хлявы, канюшні, павеці, гумны, адрыны, свірны, бровар, дзе варылі піва, квас, гналі гарэлку. Маёнтак меў значныя зямельныя надзелы, 2 вялікія сады, рыбныя сажалкі, млын, карчму і шынок.
У канцы XVIII стагоддзя пры князях Гедройцах на месцы старажытнага храма, які згарэў, пабудавана Ільінская царква (разбурана ў 1970).
Пад уладай Расійскай імперыі
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе ў складзе Расійскай імперыі. У пачатку XIX стагоддзя ў Парэцкай воласціПінскага паветаМінскай губерні. У 1835 годзе маёнтак Гедройцаў перайшоў у казну, потым быў куплены Вітольдам Ордай з суседніх Навашыц і перайшоў яго малодшаму сыну Каралю. Устаўная грамата на маёнтак Дастоева складзена 11 жніўня 1862 года, зямельны надзел складаў 14 дзесяцін 70 сажняў. Выкупны акт на маёнтак Дастоева ад 25 мая 1865 года аб’яўлены сялянам 15 ліпеня 1865 года. Згодна з актам у Дастоева 206 рэвізскіх душ, 197 двароў. У 1870 годзе сяло ў складзе Дастоеўскай сельскай грамады, 263 рэвізскія душы. У выкарыстанні памешчыка ў 1889 годзе было 738 дзесяцін зямлі. У 1881 годзе ў маёнтку 659 дзесяцін зямлі, 245 жыхароў, Ільінская царква, фабрыка інструментаў і сельгасмашын Якушына. У 1882 годзе існавала народнае вучылішча (16 вучняў). У 1885 годзе ў сяле Дастоеў дзейнічала праваслаўная царква. У 1897 годзе працавалі прыходская царква, хлебазапасны магазін, крама, піцейны дом. Побач з сялом знаходзіліся дзве сядзібы пад той жа назвай. Першая пабудавана на царкоўнай зямлі; другая належала Вітольду Орду. Пры царкве дзейнічала прыходская школа.
Найноўшы час
У 1915—1918 гадах акупіравана германскімі, з 1919 года польскімі войскамі.
У 1954 годзе пабудаваны будынак сярэдняй школы, у 1961 годзе — 333 вучні. У 1950-я гады дзейнічала хата-чытальня (у 1956 годзе кніжны фонд 1600 кніг, 300 чытачоў). З 8 студзеня 1954 года ў Брэсцкай вобласці. З 1957 года цэнтр Дастоеўскага сельсавета. З 25 снежня 1962 года ў Драгічынскім, з 6 студзеня 1965 года ў Іванаўскім раёнах.
У 1984 годзе ўстаноўлены помнік на магіле Мікалая Якушчыка, які загінуў у Афганістане. З 2003 года ў СВК «Дастоева». Размешчаны кансервавы завод, камбінат быт. абслугоўвання, сярэдняя школа, дзіцячы сад, аптэка, медпункт, Дом культуры, бібліятэка, аддзяленне сувязі, філіял ашчаднага банка, 4 магазіны. У вёсцы створаны школьны музей Ф. М. Дастаеўскага; у 1990-я г. каля школы, якая носіць яго імя, устаноўлены помнік. У 1996 годзе пабудавана новая царква на ахвяраванні грамадзян і сродкі калгаса «Чырвоная звязда».
↑Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)