Беларуская інжынерная акадэмія

Беларуская інжынерная акадэмія — прафесійная арганізацыя спецыялістаў у вобласці тэхнікі і тэхналогій. Не з’яўлялася дзяржаўнай акадэміяй навук, існавала на правах грамадскага аб’яднання.

Гісторыя

Была ўтворана 11 снежня 1992 г. Мела ў свамі складзе Брэсцкі, Гродзенскі, Віцебскі, Магілёўскі і Гомельскі філіялы.[1] Выдавала часопіс «Известия Белорусской инженерной академии» (з 29.09.2005 — «Инженерный вестник»"[2]).

З 2006 — грамадскае аб’яднанне «Беларускае інжынернае таварыства».[3]

Мэты і кірункі дзейнасці

Асноўнымі мэтамі дзейнасці Беларускай інжынернай акадэміі былі дэклараваны:

  • аб’яднанне навукоўцаў і інжынераў Рэспублікі Беларусь для нарошчвання інтэлектуальнага патэнцыялу ў сферы інжынернай дзейнасці, правядзенне найбольш важных і перспектыўных даследаванняў і распрацовак;
  • стварэнне на аснове дасягненняў фундаментальных навук прынцыпова новых відаў тэхнікі, тэхналогій і матэрыялаў, якія забяспечваюць паскарэнне навукова-тэхнічнага прагрэсу па прыярытэтных навукова-тэхнічных напрамках.[4]

Пазначаны наступныя праблемныя кірункі дзейнасці Беларускай інжынернай акадэміі:

  • дрэваапрацоўка, комплекснае выкарыстанне драўнянай сыравіны
  • інжынерная біятэхналогія
  • інжынерная экалогія
  • інжынернае забеспячэнне АПК
  • інжынернае забеспячэнне касмічных праграм
  • інжынернае забеспячэнне медыцыны
  • інжынерная адукацыя
  • кампазіцыйныя матэрыялы і мінеральныя ўгнаенні
  • канверсія і абаронная прамысловасць
  • лазерная тэхніка і тэхналогія
  • машынабудаванне
  • пажарная тэхніка і бяспека
  • прыборабудаванне
  • радыётэхніка, інфарматыка, сувязь
  • стандартызацыя, метралогія, сертыфікацыя
  • будаўніцтва і будматэрыялы
  • будаўнічая індустрыя
  • тэхнічнае забеспячэнне фізічнай культуры, спорту і турызму
  • тэхналогія лёгкай прамысловасці
  • тэхналогія харчовай прамысловасці
  • транспарт і камунікацыі
  • хімічныя і нафтахімічныя тэхналогіі
  • эканоміка, кіраванне, права ў інжынернай дзейнасці
  • энергетыка[5]

Некаторыя з акадэмікаў

Некаторыя з членаў-карэспандэнтаў

Некаторыя з ганаровых членаў

Зноскі

  1. а б в Белорусская инженерная академия — Структура Архівавана 15 студзеня 2009.
  2. Перечень научных изданий Республики Беларусь для опубликования результатов диссертационных исследований в 2013 году Архівавана 27 сакавіка 2014.
  3. ОО "БЕЛОРУССКОЕ ИНЖЕНЕРНОЕ ОБЩЕСТВО", УНП 100073302
  4. Профіль Беларускай інжынернай акадэміі на data.minsk.by
  5. Белорусская инженерная академия — Основные направления проблемной деятельности Архівавана 15 студзеня 2009.
  6. Вучоныя Беларусі. Севяранін Віталь Сцяпанавіч
  7. НПЦ гигиены — директоры Центра — Талапин Виталий Иванович
  8. а б НИПТИС им. Атаева С. С. — Руководство Архівавана 29 жніўня 2014.
  9. ГрГУ имени Янки Купалы — Почетные профессора, доктора — Шимов Владимир Николаевич
  10. Профессор Белорусской инженерной академии посетил ФЭС(недаступная спасылка)
  11. ГрГУ — Почетные профессора — Виктор Иванович Кравченко Архівавана 25 кастрычніка 2014.
  12. Член-карэспандэнт Ільюшчанка Аляксандр Фёдаравіч
  13. ПГУ — Лазовский Дмитрий Николаевич
  14. Национальное собрание Республики Беларсь — Члены Совета республики — Скакун Алексей Степанович Архівавана 1 снежня 2013.
  15. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 364.
  16. Учреждение образования «Могилевский государственный университет имени А. А. Кулешова» — Загревский Валерий Иннокентьевич
  17. Путырский Леонид Алексеевич Архівавана 6 чэрвеня 2014.
  18. Межправительственный совет дорожников СНГ
  19. ПГУ — Заведующий кафедрой начертательной геометрии и графики Завистовский Владимир Эдуардович Архівавана 30 сакавіка 2015.

Спасылкі

Strategi Solo vs Squad di Free Fire: Cara Menang Mudah!