Аляксандр Анатолевіч Марчанка (нар. 14 студзеня 1979, Магілёў) — беларускі акцёр тэатра і кіно, тэатральны рэжысёр.
Нарадзіўся 14 студзеня 1979 года ў Магілёве.
У 1997 годзе паступіў ў Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры і мастацтва на спецыяльнасць «Рэжысёр, выкладчык спецыяльных тэатральных дысцыплін» у майстэрню В. Анісенкі, які скончыў ў 2002 годзе. У 2001 годзе атрымаў акадэмічную ступень бакалаўра мастацтваў.
З 2000 па 2001 гады працаваў настаўнікам у САШ № 136 г. Мінска, дзе выкладаў музычна-тэатральныя прадметы. Працаваў педагогам-асістэнтам па рэжысуры на курсе Валерыя Анісенкі. З 2001 года працаваў акцёрам Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі. З 2008 года працаваў рэжысёрам-пастаноўшчыкам у Цэнтры беларускай драматургіі і рэжысуры. Кіраўнік Цэнтра беларускай драматургіі (2009—2018).
Быў адным з куратараў беларуска-нямецкіх тэатральных сустрэч «Пантон» (2010), драматургічнай лабараторыі «Идентификация. Между фактом и фикцией» (сумесна з аб’яднаннем Mit-Ost, Германія), 2011 г. Арганізатар лабараторый для маладых беларускіх драматургаў, 2012—2015 гг. Куратар ад Беларусі «Смотра молодых деятелей театра стран СНГ, Балтии и Грузии», 2010—2012 гг. Куратар лабараторыі «SYPEMEDA» сумесна з вышэйшай школай мастацтваў Берна (Швейцарыя), 2012 г. Куратар сумеснага спектакля па п’есе Дзмітрыя Багаслаўскага «Ціхі шэпат сыходзячых крокаў» (Беларусь-Расія-Кыргызстан), рэж. Шаміль Дыйканбаев, 2013 г. Кіраўнік штаба ІІ Маладзёжнага тэатральнага форуму краін СНД, Балтыі і Грузіі, лістапад 2015 г. Выкладчык ЕГУ[1].