Аляксандр Аляксандравіч Новікаў (руск.: Алекса́ндр Алекса́ндрович Но́виков; 6 (19) лістапада 1900, вёска Крукава, Нерахцкі павет, Кастрамская губерня (цяпер Нерахцкі раён, Кастрамская вобласць) — 3 снежня 1976, Масква) — савецкі военачальнік, камандуючы Ваенна-Паветранымі Сіламі РСЧА (1942—1946). Галоўны маршал авіяцыі (21 лютага 1944[2]). Двойчы Герой Савецкага Саюза (1945, 1945). Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР 2-га склікання. Прафесар (1958).