Альша́нка (трансліт.: Aĺšanka, руск.: Ольшанка), раней Вялі́кая Альша́нка[1] — аграгарадок у Чашніцкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр Альшанскага сельсавета.
Аграгарадок знаходзіцца за 5 км у напрамку на ўсход ад горада Чашнікі, за 100 км ад Віцебска, на рацэ Усвейка[2].