Адміністрацыя Ленінскага раёна г. Магілёва — выканаўчы і распарадчы орган мясцовага кіравання першаснага тэрытарыяльнага ўзроўню на тэрыторыі Ленінскага раёна горада Магілёва Магілёўскай вобласці Беларусі. Падсправаздачны і падкантрольны Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь і Магілёўскаму гарвыканкаму[1]. Агульнае кіраўніцтва дзейнасцю адміністрацыі ажыццяўляе яе кіраўнік. Адміністрацыя размешчана ў цэнтры раёна, у будынку былога райкама КПБ і ЛКСМБ Цэнтральнага раёна[2] па праспекце Міру, 55А.