Адміністрацыйны падзел Швейцарыі
У склад Швейцарыі як федэратыўнай рэспублікі ўваходзіць 26 кантонаў (20 кантонаў і 6 паўкантонаў). Кантоны (ням.: Kantone, фр.: cantons, італ.: cantoni, рэтарам.: chantuns) — гэта найбуйнейшыя дзяржаўна-тэрытарыяльныя адзінкі Швейцарскай Канфедэрацыі. Ніжэйшы ўзровень тэрытарыяльна-адміністрацыйнага падзелу — абшчыны (ням.: Gemeinde), якіх станам на студзень 2012 года налічвалася 2495 (у 2011 годзе — 2495 абшчын)[1]. Ніжэй прыведзены спіс кантонаў (варта адзначыць, што нямала гарадоў Швейцарыі маюць розныя назвы, якія ўжываюцца на розных мовах краіны).
Кожны кантон мае сваю канстытуцыю і законы, заканадаўчы орган — кантанальны савет (kantonsrat), або вялікі савет, выканаўчы орган — кіруючы савет (regierungsrat), або дзяржаўны савет, які складаецца з губернатара (landammann), або старшыні дзяржаўнага савета, і ўрадавых саветнікаў (regierungsrat), або дзяржаўных саветнікаў. Кантон цалкам самастойны ў вырашэнні ўнутраных праблем. У распараджэнні цэнтральнага ўрада знаходзяцца міжнародныя пытанні, федэральны бюджэт і эмісія грошай. Тым не менш, Швейцарыя — адзіная дзяржава. Дэвіз краіны: «Адзін за ўсіх і ўсё за аднаго!» (лац.: Unus pro omnibus, omnes pro uno).
Самым апошнім паводле даты ўтварэння з'яўляецца кантон Юра (аддзелены ад кантона Берн у 1979 годзе паводле вынікаў рэферэндуму).
Адміністрацыйны падзел Швейцарыі на кантоны
|
|
№ |
Герб |
Кантон |
Плошча, км² |
Насельніцтва,[2] чал. (2012) |
Шчыльнасць, чал./км² |
Сталіца
|
1 |
|
Апенцэль — Аўсерродэн 1 (ням.: Appenzell Ausserrhoden) |
242,9 |
53 438 |
220,00 |
Герызау (ням.: Herisau)
|
2 |
|
Апенцэль — Інерродэн 1 (ням.: Appenzell Innerrhoden) |
172,5 |
15 717 |
91,11 |
Апенцэль (ням.: Appenzell)
|
3 |
|
Ааргау (ням.: Aargau) |
1403,8 |
627 340 |
446,89 |
Аарау (ням.: Aarau)
|
4 |
|
Базель-Ланд 1 (ням.: Basel-Landschaft) |
517,5 |
276 537 |
534,37 |
Лісталь (ням.: Liestal)
|
5 |
|
Базель-Штат 1 (ням.: Basel-Stadt) |
37,1 |
187 425 |
5051,89 |
Базель (ням.: Basel)
|
6 |
|
Берн (ням.: Bern, фр.: Berne) |
5959,1 |
992 617 |
166,57 |
Берн (ням.: Bern, фр.: Berne)
|
7 |
|
Вале (фр.: Valais, ням.: Wallis) |
5224,4 |
321 732 |
61,58 |
Сьён (фр.: Sion, ням.: Sitten)
|
8 |
|
Во (фр.: Vaud) |
3212,1 |
734 356 |
228,62 |
Лазана (фр.: Lausanne)
|
9 |
|
Гларус (ням.: Glarus) |
685,4 |
39 369 |
57,44 |
Гларус (ням.: Glarus)
|
10 |
|
Граўбюндэн, або Грызон (ням.: Graubünden, рэтарам.: Grischun, італ.: Grigioni) |
7105,2 |
193 920 |
27,29 |
Кур (ням.: Chur, рэтарам.: Cuira, італ.: Coira)
|
11 |
|
Жэнева (фр.: Genève) |
282,4 |
463 101 |
1639,88 |
Жэнева (фр.: Genève)
|
12 |
|
Золатурн (ням.: Solothurn) |
790,5 |
259 283 |
328,00 |
Золатурн (ням.: Solothurn)
|
13 |
|
Люцэрн (ням.: Luzern) |
1493,4 |
386 082 |
258,53 |
Люцэрн (ням.: Luzern)
|
14 |
|
Нёўшатэль (фр.: Neuchâtel) |
803,1 |
174 554 |
217,35 |
Нёўшатэль (фр.: Neuchâtel)
|
15 |
|
Нідвальдэн 1 (ням.: Nidwalden) |
276,1 |
41 584 |
150,61 |
Штанс (ням.: Stans)
|
16 |
|
Обвальдэн 1 (ням.: Obwalden) |
490,6 |
36 115 |
73,61 |
Зарнен (ням.: Sarnen)
|
17 |
|
Санкт-Гален (ням.: Sankt Gallen) |
2025,5 |
487 060 |
240,46 |
Санкт-Гален (ням.: St. Gallen)
|
18 |
|
Тычына (італ.: Ticino) |
2812,5 |
341 652 |
121,48 |
Белінцона (італ.: Bellinzona)
|
19 |
|
Тургау (ням.: Thurgau) |
990,9 |
256 213 |
258,57 |
Фраўэнфельд (Frauenfeld)
|
20 |
|
Уры (ням.: Uri) |
1076,4 |
35 693 |
33,16 |
Альтдорф (ням.: Altdorf)
|
21 |
|
Фрыбур (фр.: Fribourg, ням.: Freiburg) |
1670,8 |
291 395 |
174,40 |
Фрыбур (фр.: Fribourg, ням.: Freiburg)
|
22 |
|
Цуг (ням.: Zug) |
238,7 |
116 575 |
488,37 |
Цуг (ням.: Zug)
|
23 |
|
Цюрых (ням.: Zürich) |
1728,9 |
1 408 575 |
814,72 |
Цюрых (ням.: Zürich)
|
24 |
|
Шафгаўзен (ням.: Schaffhausen) |
298,5 |
77 955 |
261,16 |
Шафгаўзен (ням.: Schaffhausen)
|
25 |
|
Швіц (ням.: Schwyz) |
908,1 |
149 830 |
164,99 |
Швіц (ням.: Schwyz)
|
26 |
|
Юра2 (фр.: Jura) |
838,8 |
70 942 |
84,58 |
Дэлемон (фр.: Delémont)
|
|
|
Усяго |
41 285 |
8 039 060 |
194,72 |
|
|
1 Да 1999 года меў статус паўкантона. Паводле канстытуцыі Швейцарыі 1999 года дэ-юрэ атрымаў статус кантона, але дэ-факта застаўся паўкантонам з абмежаванымі правамі.
2 Утварыўся ў 1979 годзе.
Крыніцы
Спасылкі
|
|