Горад
Золатурн Solothurn
|
|
Герб |
Сцяг |
Золатурн на карце Швейцарыі
|
|
Золатурн — сталіца кантона Золатурн у Швейцарыі. Тут жыў і памёр Тадэвуш Касцюшка.
Геаграфія
Горад размешчаны на рацэ Аарэ, ля падножжа Юрскіх гор.
Архітэктура
Горад лічыцца найбуйнейшым швейцарскім горадам, які быў пабудаваны ў стылі барока. Стары горад будаваўся з 1530 па 1792, у яго архітэктуры спалучаюцца італьянскі, французскі і швейцарскі стыль. У 2004 у горадзе пражывала 15,137 чалавек.
У 1980 годзе Золатурну была прысвоена прэмія за развіццё і захаванне архітэктурнай спадчыны.
Культура
- Золатурнскія літаратурныя дні (Solothurner Literaturtagen)
- Золатурнскі кінафестываль (Solothurner Filmtage).
Славутасці
- Стары горад
- Гадзінная вежа (Zeitglockenturm)
- Цэрквы: сабор St. Ursus, Касцёл езуітаў (Jesuitenkirche)
- Гара Вайсенштайн
- Замак Вальдэг
- Помнік Тадэвушу Касцюшку (2017)
Гарады-пабрацімы
Зноскі