Апенцэль — Аўсерродэн (ням.: Appenzell Ausserrhoden, фр.: Appenzell Rhodes-Extérieures, літаральна Знешнія Роды) — невялікі нямецкамоўны кантон на паўночным усходзе Швейцарыі. Адміністрацыйны цэнтр — горад Герызау, вышэйшыя судовыя органы раскватараваны ў Трогене. Насельніцтва 53 тыс. чалавек (23-е месца сярод кантонаў у 2003 годзе).