Ірына Вячаславаўна Мурахтаева (творчы псеўданім — Ірына Славіна, дзявочае прозвішча — Калябанава; 8 студзеня 1973, Горкі, РСФСР, СССР — 2 кастрычніка 2020, Ніжні Ноўгарад, Расія) — расійскі журналіст, грамадскі і палітычны дзеяч, галоўны рэдактар сеткавага выдання «Koza.Press».
2 кастрычніка 2020 года здзейсніла акт самаспалення перад будынкам ГУ МУС Расіі па Ніжэгародскай вобласці (насупраць станцыі метро «Горкаўская»), апублікаваўшы перад самазабойствам пост у Facebook: «У маёй смерці прашу вінаваціць Расійскую Федэрацыю».
Зноскі
Спасылкі