У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Курачкін .
Ірына Аляксандраўна Курачкіна (нар. 17 чэрвеня 1994 , в. Ракушава Круглянскага раёна Магілёўскай вобласці ) — беларуская спартсменка, барэц вольнага стылю ў катэгорыі да 57 кг.
Сярэбраны прызёр XXXII летніх Алімпійскіх гульняў 2020 года [ 2] , чэмпіёнка Еўрапейскіх гульняў 2019 года [ 3] , чэмпіёнка Еўропы 2018 і 2021 гадоў, бронзавы прызёр чэмпіянатаў свету 2017 і 2019 гадоў і сярэбраны прызёр Чэмпіянату Еўропы 2016 года.
Біяграфія
Вырасла ў шматдзетнай сялянскай сям’і[ 4] . З 2007 года займалася лёгкай атлетыкай у Бабруйскім дзяржаўным вучылішчы алімпійскага рэзерву , у 2010 годзе з-за траўмы перавялася на аддзяленне вольнай барацьбы[ 5] . У 2017 годзе скончыла факультэт фізічнага выхавання МДУ імя А. А. Куляшова [ 6] .
Уваходзіць у склад жаночай нацыянальнай зборнай Рэспублікі Беларусь па вольнай барацьбе. Шматразовая пераможца і прызёр моладзевых чэмпіянатаў Еўропы і свету. Майстар спорту Рэспублікі Беларусь міжнароднага класа па вольнай барацьбе[ 6] . Пражывае ў Бабруйску [ 4] .
Міжнародныя спаборніцтвы
На беларускай паштовай марцы 2021 года Ірына Курачкіна — крайняя злева ў верхнім шэрагу
Год
Месца правядзення
Вагавая катэгорыя
Вынік
Летнія Алімпійскія гульні
2020
Токіа, Японія
жаночая барацьба, да 57 кг
2 месца
Еўрапейскія гульні
2019
Мінск, Беларусь
жаночая барацьба, да 57 кг
1 месца
Чэмпіянаты свету
2019
Нур-Султан, Казахстан
жаночая барацьба, да 57 кг
3 месца
2018
Будапешт, Венгрыя
жаночая барацьба, да 57 кг
15 месца
2017
Парыж, Францыя
жаночая барацьба, да 55 кг
3 месца
2013
Будапешт, Венгрыя
жаночая барацьба, да 51 кг
7 месца
Чэмпіянаты Еўропы
2021
Варшава, Польшча
жаночая барацьба, да 57 кг
1 месца
2020
Рым, Італія
жаночая барацьба, да 57 кг
3 месца
2019
Бухарэст, Румынія
жаночая барацьба, да 57 кг
8 месца
2018
Каспійск, Расія
жаночая барацьба, да 55 кг
1 месца
2016
Рыга, Латвія
жаночая барацьба, да 53 кг
2 месца
2013
Тбілісі, Грузія
жаночая барацьба, да 51 кг
10 месца
Кубкі свету
2020
Белград, Сербія
жаночая барацьба, да 55 кг
1 месца
2018
Такасакі, Японія
каманда
6 месца
2013
Улан-Батар, Манголія
жаночая барацьба, да 51 кг
7 месца
Палітычная пазіцыя
Падпісала «Адкрыты зварот спартыўнай супольнасці Беларусі», якая выступае за дзеючую ўладу краіны пасля жорсткіх падаўленняў народных пратэстаў у 2020 годзе [ 7] .
Узнагароды і званні
Зноскі
Спасылкі