Нацыянальная літаратурная прэмія (2020)
літаратурная прэмія імя Уладзіміра Караткевіча (2015)
Чалавек года Віцебшчыны[d] (2009)
Ігар Міхайлавіч Пракаповіч (нар. 9 снежня 1960, Паставы, Віцебская вобласць) — беларускі пісьменнік, географ, краязнавец, педагог.
Нарадзіўся 9 снежня 1960 года ў г. Паставы Віцебскай вобласці. Бацька — Пракаповіч Міхаіл Аляксандравіч, родам з в. Брусы (Бароўка) (Мядзельскі раён), быў ваеннаслужачым, маці — Пракаповіч (Звяруга) Раіса Уладзіміраўна, родам з вёскі Шыкавічы (Мядзельскі раён), працавала наборшчыцай у друкарні. У дзяцінстве жыў у Паставах, і, звычайна летам, на радзіме бацькоў — на Мядзельшчыне, Нарачанскім краі. Скончыў СШ № 2, СПТУ-2 у г. Паставы і геаграфічны факультэт БДУ (Мінск). Спецыялізаваўся на фізічнай геаграфіі (геамарфалогія і лімналогія). У час вучобы праходзіў практыку і працаваў у экспедыцыях галіновай навукова-даследчай лабараторыі азёразнаўства пры БДУ і лабараторыі вывучэння ландшафтаў Інстытута геахіміі і геафізікі АН Беларусі, удзельнічаў у навуковай практыцы на Кольскім паўвостраве. Пасля заканчэння ўніверсітэта вярнуўся на радзіму, дзе працаваў настаўнікам геаграфіі, біялогіі і хіміі Апідамскай школы, старшынёй Палескага сельсавета, а з 1986 года — настаўнікам геаграфіі і астраноміі СШ № 1 г. Паставы. З 2006 г. працуе настаўнікам пастаўскай гімназіі. Кіраўнік краязнаўчых гурткоў і навуковага краязнаўчага таварыства «Ювента». У 1999 годзе скончыў (завочна) аспірантуру пры Нацыянальным інстытуце адукацыі па спецыяльнасці «агульная педагогіка». Падрыхтаваў да абароны кандыдацкую дысертацыю па тэме «Арганізацыйна-педагагічныя асновы пабудовы сістэмы краязнаўчай работы ў агульнаадукацыйнай школе».
Сферы інтарэсаў: геаграфія (геамарфалогія, лімналогія, тапаніміка, ландшафтазнаўства); лакальная гісторыя (даславянская гісторыя рэгіёну, старажытныя гандлёвыя шляхі; археалагічныя помнікі; германскія ўмацаванні і пахаванні на лініі фронту І-й сусветнай вайны; гістарычныя мясціны Пастаўшчыны і Мядзельшчыны, гісторыя асобных населеных пунктаў); літаратурная работа і журналістыка; педагогіка (тэорыя і практыка); бардаўская песня; рыбалка; вандроўкі, фатаграфія.
Ганаровы член Саюза пісьменнікаў Беларусі. Член-карэспандэнт міжнароднай Акадэміі арганізацыйных і ўпраўленчых навук. Член Вучонага савета беларускага геаграфічнага таварыства. Член Рэспубліканскай Рады Беларускага Фонду культуры.
Пераможца Віцебскага абласнога конкурсу «Настаўнік года-95» і рэспубліканскага конкурсу «Беларускі настаўнік году — 2009». Лаўрэат звання «Чалавек года Віцебшчыны 2009». Лаўрэат літаратурнай прэміі часопіса «Маладосць» (1994), Віцебскай абласной літаратурнай прэміі імя У. Караткевіча (2015), прэміі Спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы здольных навучэнцаў і студэнтаў (2016), Нацыянальнай літаратурнай прэміі ў намінацыі «Найлепшы твор публіцыстыкі» (за кнігу «Пастаўшчына») (2020). Пераможца (Гран-пры) рэспубліканскага конкурсу на найлепшае краязнаўчае выданне (2020). Настаўнік геаграфіі вышэйшай катэгорыі (1995), выдатнік адукацыі (2018). Член рэдкалегіі часопіса «Геаграфія: праблемы выкладання» (з 1995). Аўтар каля 70 краязнаўчых, паэтычных і празаічных кніг.
Працуе пераважна ў жанры паэзіі. Першая публікацыя (вершы «Няўтульная асенняя пара», «Гарыць агнём мой даўні лёс…», «I зноў настане дзень…») з’явілася ў пастаўскай раённай газеце «Звязда» 13 снежня 1986 г. Выдаў зборнікі паэзіі: «Рэха малітваў» (1993), «Намагнічаны космас» (1996), «Шляхі наканаванага бязмежжа» (1999), «Я Вас каханнем растрывожу…» (2005), «Луска вечнасці» (2005), «Белая Панна» (2007), «Калядны ранак» (2007), «Хірургічная адысея дзядзькі Антона» (2009). За кнігу паэзіі «Рэха малітваў» атрымаў званне лаўрэата прэміі часопіса «Маладосць». Працуе таксама ў жанрах прозы, драматургіі, займаецца перакладамі.
Аўтар шаснаццаці паэтычных зборнікаў («Рэха малітваў» (1993), «Шляхі наканаванага бязмежжа» (1999), «Луска вечнасці» (2005), «Калядны ранак» (2007), «Снежны вэлюм шыпшыны: чорныя і белыя вершы» (2011), «Геаграфічныя лімерыкі ад Кірыбаці да Амерыкі» (2016, разам з Г. Пракаповіч), «Астравы існасці» (2018) і інш.).
Укладальнік і аўтар анталогій і даведнікаў «Дзе Мядзелка песні пяе…: Пастаўшчына літаратурная: проза, паэзія, публіцыстыка» (2006), «„О Беларусь, мая шыпшына…“: На радзіме У. Дубоўкі» (2007) (з І. Заяц), «Пісьменнікі Пастаўшчыны: літаратурны даведнік» (2018) (з К. Клянтак), «Даследчыкі роднага краю: Краязнаўчы рух на Пастаўшчыне» (2018).
Аўтар кніг авангарднай прозы «Вышкі» (2013), жартоўных апавяданняў і вершаў «Булён» (2015), легенд і паданняў «Куфэрак скарбаў» (2017). «Залатая выспа: гісторыі і вершы з крыніц народных» (2016).
Аўтар тэкстаў фотаальбомаў «Паставы» (2006, 2008, 2009, 2019).
Арганізатар і кіраўнік літаратурных семінараў, прысвечаных Ул. Дубоўку: «Даўжанскія вечары-96» і «Даўжанскія вечары-99».
Паэтычная творчасць уключана ў навучальныя праграмы па беларускай літаратуры для агульнаадукацыйных школ (2007, 2020).
Вершы І. Пракаповіча перакладаліся на рускую, украінскую, польскую мовы.
Рэдагаванне, макетаванне і дапамога ў выданні кніг: Яцыно В. «Стихотворения: избранное» (2005); Мурзіч А. «Хаатычнасць думак: вершы» (2009); Дубоўка У. «Як чалавек гарох пільнаваў» (2011); Атрахімовіч І. «Як мышанё з катом пасварылася» (2011); Арэх М. «Вёсачкі над Заражанкай: Манеўшчына, Харкі, Васілеўшчына, Кейзікі» (2013); Хоміч Ф. «Дунілавічы: ад ВКЛ да БССР» (2014); Малец Я. «Таямніца Хрыстова» (2015).
З 1985 года мэтанакіравана вывучае Пастаўшчыну і Мядзельшчыну, з вучнямі здзейсніў звыш 180 краязнаўчых экспедыцый і вандровак, падрыхтаваў з імі каля 50 навукова-даследчых работ.
З’яўляецца аўтарам 46 краязнаўчых кніг («Фізічная геаграфія Пастаўскага раёна» (2007), «Крыжы і камяні: нарысы па гісторыі Пастаўскага краю» (2003), «За смугою мінулых часоў: Старажытная гісторыя і археалагічныя помнікі Пастаўскага краю» (2011), «Назвы нашых мясцін» (2013), «Край беларускага сэрца — Мядзельшчына» (2017), «Пастаўшчына» (2019), «100 адметных мясцін Пастаўшчыны» (2021) і інш.).
Удзельнічаў у турысцкіх паходах першай катэгорыі складанасці (ваколіцы Віцебска, 1987) і другой катэгорым складанасці (горы Карпаты, 1990).
Распрацаваў турысцка-краязнаўчы маршрут «Ад Мядзела да Паставаў па лініі фронту І сусветнай вайны: помнікі прыроды, гісторыі, культуры», які стаў фіналістам рэспубліканскага конкурсу «Беларусь у новым абліччы» (2016).
У кнізе «Пошукі забытага шляху» (2011) Ігар Пракаповіч апавядае пра аўтарскую гіпотэзу старадаўняга воднага шляху, які праходзіў праз рэкі Заходняя Дзвіна, Дзісна, Мядзелка, Нарачанка, Вілія і сістэму Нарачанскіх азёр. Адкрыў месца старажытнага паселішча каля возера Саранчаны і курганны могільнік каля вёскі Міхаліна.
Скончыў аспірантуру Нацыянальнага інстытута адукацыі па спецыяльнасці «педагогіка» (1999).
Распрацаваў сістэму школьнага краязнаўства, падрыхтаваў дысертацыйнае даследаванне «Арганізацыйна-педагагічныя асновы пабудовы сістэмы краязнаўчай работы ў агульнаадукацыйнай школе».
Выдаў кнігу «И край родной откроет тайны… (Система школьного краеведения)» (2006) (пераклад з беларускай мовы).
Стварыў вучэбныя праграмы «Спадчына», «Турызм-краязнаўства», «Пастаўскі край», «Краязнаўства», «Насельніцтва і тапанімія Пастаўшчыны», «Фізічная геаграфія Пастаўскага раёна», «Чароўны край — Пастаўшчына».
Правёў абласны аўтарскі семінар настаўнікаў геаграфіі ў Паставах (1993).
У 2010—2022 гадах вучні атрымалі 53 дыпломы на раённых алімпіядах па геаграфіі і астраноміі, 13 дыпломаў — на абласных, 2 дыпломы на рэспубліканскіх алімпіядах і 1 сярэбраны медаль на міжнароднай алімпіядзе «Навукі аб Зямлі» (Лізавета Афанасьева (10 клас), Італія, 2022).
Навуковы кіраўнік 50 даследчых работ вучняў (31 дыплом абласных, 12 дыпломаў рэспубліканскіх конкурсаў).
Навуковы кіраўнік 5 калектыўных творчых праектаў вучняў (4 дыпломы раённых конкурсаў, 1 — абласны, 1 — рэспубліканскі).
На ўсіх чатырох этапах Усебеларускай краязнаўчай экспедыцыі «Наш край» вучні занялі 1-я месцы ў раёне, вобласці і рэспубліцы (1995—1997 — Я. Петракоў; 1998—2000 — А. Чарэнка (у рэсп. не ўдзельнічаў); 2001—2003 — С. Барыла, А. Красоўская; 2004—2006 — С. Громаў, А. Кірылава).
У суаўтарстве з вучнямі падрыхтаваў і выдаў 15 кніг.
Працаваў у складзе рэспубліканскай экспертнай групы, рэцэнзаваў падручнікі па геаграфіі для 8 і 9 класаў (2007—2008).
Удзельнічаў у конкурсе на напісанне падручніка па геаграфіі Беларусі для 9 класа (новая праграма, вясна 2017).
Распрацаваў вучэбна-метадычны комплекс па краязнаўстве Пастаўскага раёна, які ўключае праграму і дапаможнік «Чароўны край — Пастаўшчына» (першае выданне — 2009; другое выданне — 2014), сшытак для вучняў «Ці ведаеце вы Пастаўскі край?» (2014) (1 месца на рэспубліканскім конкурсе) і дыск прэзентацый заняткаў (35 прэзентацый).
Кіраўнік навуковага краязнаўчага таварыства школьнікаў «Ювента» (СШ № 1, г. Паставы) (1989—2008), краязнаўчага гуртка «Terra incognita» (гімназія, г. Паставы) (2008—2023).
Выступаў за каманду Пастаўскага раёна на абласных турыстычных спаборніцтвах, рыхтаваў школьныя каманды для ўдзелу ў раённых і абласных спаборніцтвах па тэхніцы турызму і арыентаванні.
Разам з вучнямі рапрацаваў турысцка-экскурсійныя маршруты: «Прыродна-гістарычны комплекс „Крыжоўкі“» (з А. Януш), «Шлях да караля музычных інструментаў» (з К. Музычэнка і Л. Скрыпко), «Прамысловая спадчына Пастаўшчыны: вадзяныя млыны і цагельні» (з Л. Афанасьевай і К. Шубелька).
Аўтар кніг пра прыроду, насельніцтва і тапанімію Пастаўшчыны («Фізічная геаграфія Пастаўскага раёна», «Насельніцтва Пастаўскага краю»; «Назвы нашых мясцін» і інш.).
Сабраў і апублікаваў у часопісе «Геаграфія: праблемы выкладання» матэрыялы па геаграфічных назвах Афрыкі, Паўднёвай Амерыкі і Еўропы.
Працаваў ў экспедыцыях лабараторыі азёразнаўства БДУ (вывучэнне Ушацкіх і Лепельскіх азёр; 1983) і лабараторыі геахіміі ландшафтаў Інстытута геахіміі і геафізікі АН Беларусі (Палессе, ад Маларыты да Мазыра; 1984).
Абследаваў і апісаў (разам з Л. Шайтар) унікальны прыродны комплекс «Сарочынскія азёры» (2014—2015).
Член рэдкалегіі часопіса «Геаграфія: праблемы выкладання» (з 1995).
Адкрыў і ўпершыню абследаваў:
Прапанаваў і абгрунтаваў гіпотэзу існавання ў старажытнасці воднага шляху праз сістэмы рэк Дзвіны (Дзісна, Бірвіта, Мядзелка), Нёмана (Нарачанка, Вілія) і Нарачанскіх азёр (Мядзел, Мястра, Нарач) (кніга «Пошукі забытага шляху» — Мінск: Кнігазбор, 2011).
У жанры бардаўскай песні напісаў каля 60 твораў, 12 з якіх ва ўласным выкананні былі запісаны на беларускім радыё (1992).
Удзельнічаў у першым рэспубліканскім конкурсе беларускамоўнай бардаўскай песні (Мінск, 1993).
Да шэрагу вершаў музыку напісалі кампазітары М. Яцкоў, Г. Бандарэвіч, А. Собаль, Л. Логінава, А. Іванін, І. Чаадаева; аранжыроўкі некаторых песень зрабіў А. Жаўноў.
З Людмілай Логінавай запісаў магнітаальбом песень «Сны залатыя» на свае вершы (14 песень спявае Л. Логінава, 13 — І. Пракаповіч) (2006).
Выдаў дыск песень «Светлы мой свет» (Песні на вершы Ігара Пракаповіча) (2017).