Ёнас Пятраўскас (нар. 18 мая 1979, г. Мінск) — беларускі футбаліст і футбольны трэнер.
Выхаванец мінскай школы «Змена». Першы трэнер — Сяргей Уладзіміравіч Паляшчук.
Выступаў за клубы БАТЭ, «Дарыда» і «Мінск». Правёў адзін матч за моладзевую зборную Беларусі.
У кастрычніку 2012 года прызначаны старэйшым трэнерам, а напачатку 2015 года — галоўным трэнерам жаночай каманды «Мінска».