Мінск-2 — другая каманда беларускага футбольнага клуба «Мінск», існавала ў 2005—2014 гадах (з перапынкам).
Гісторыя
2005—2008
Каманда была ўпершыню створана ў 2005 годзе, пасля выхаду мінскай «Змены» (у будучым клуб «Мінск») у Першую лігу чэмпіянату Беларусі, і пачала гуляць у Другой лізе.
Спачатку называлася «Змена-2», а калі «Змена» стала «Мінскам», то адпаведна другая каманда атрымала назву «Змена». З 2007 — «Мінск-2».
У 2009 годзе «Мінск» трапіў у Вышэйшую лігу і змог выстаўляць рэзервістаў у турнір дублёраў, таму «Мінск-2» спыніў выступленні ў Другой лізе.
2012
З 2012 года другая каманда мінчан зноў стала гуляць ў трэцім беларускім дывізіёне. Заняўшы па выніках сезону 5 месца, «Мінск-2» атрымаў месца ў Першай лізе замест спыніўшага існаванне гомельскага ДБК.
2013—2014
Сезон 2013 каманда скончыла на 14 месцы ў Першай лізе. Пры гэтым захавалася асноўная мэта — падрыхтоўка моладзі для асноўнай каманды.
У сезоне 2014 у складзе «Мінска-2» у якасці гуляючага трэнера стаў выступаць шматгадовы капітан «Мінска» Андрэй Разін. Каманда скончыла сезон на 13 месцы. Пры гэтым, увосень 2014 стала з'яўляцца інфармацыя аб магчымым спыненні выступлення каманды ў Першай лізе[1].
У студзені 2015 года было вырашана, што з-за фінансавых цяжкасцяў «Мінск» не будзе выстаўляць сваю другую каманду ў сезоне 2015[2].
Папярэднія назвы
- 2005: «Змена-2»
- 2006: «Змена»
- 2007 — 2014: «Мінск-2»
Дасягненні
Статыстыка выступленняў
Чэмпіянат і Кубак Беларусі
Сезон
|
Ліга
|
М
|
Г
|
В
|
Н
|
П
|
Галы
|
Ачкі
|
Заўвагі
|
2005 |
Другая (Д3) |
11 |
26 |
5 |
5 |
16 |
33–64 |
20 |
|
2006 |
Другая (Д3) |
13 |
32 |
6 |
9 |
17 |
36–68 |
27 |
|
2007 |
Другая (Д3) |
16 |
30 |
3 |
5 |
22 |
12–60 |
14 |
|
2008 |
Другая (Д3) |
11 |
30 |
9 |
9 |
12 |
44–33 |
36 |
|
|
2012 |
Другая (Д3) |
5 |
36 |
21 |
5 |
10 |
60–33 |
68 |
Атрыманне месца ў Першай лізе
|
2013 |
Першая (Д2) |
14 |
30 |
7 |
5 |
18 |
32–49 |
26 |
|
2014 |
Першая (Д2) |
13 |
30 |
9 |
6 |
15 |
41–45 |
33 |
|
Галоўныя трэнеры
Вядомыя ігракі
Зноскі
Спасылкі