На сённяшні дзень, Avenged Sevenfold выпусцілі сем студыйных альбомаў, адзін канцэртны альбом, зборнік, DVD і дваццаць пяць сінглаў. Сам гурт атрымаў шмат добрых водгукаў і быў абвешчаны адным з лідараў і ключавых гуртоў новай хвалі амерыканскага хэві-металу і заняў другое месца ў дзясятцы «Ultimate Guitar’s» «Top Ten Bands of the Decade».
Гісторыя
Творчая біяграфія гурта пачалася ў 1999 годзе. Гурт складаўся з чатырох чалавек: M. Shadows, Zacky Vengeance, The Reverend і Matt Wendt (экс-басіст). Гурт выпусціў дэма з трыма песнямі: «Forgotten Faces», «The Art of Subconscious Illusion» і «Thick and Thin». гурта не хапала сола-гітарыста (Zacky быў толькі рытм-гітарыстам), тады The Rev паклікаў у гурт Synyster Gates.
Альбом «Waking the Fallen» быў выдадзены кампаніяй «Hopeless Records» (як і «Sounding the Seventh Trumpet»). Альбом адзначылі добрымі водгукамі ў часопісе «Rolling Stone». Адразу пасля рэлізу A7X падпісалі кантракт з лэйблам «Warner Bros. Records».
Наступны рэліз — альбом «City of Evil» — стаў своеасаблівым пераходам гурта ад аднаго стылю да другога. Вакаліст A7X M. Shadows амаль цалкам адмовіўся ад так званага «скрыму» на карысць спеваў. Гітарныя партыі сталі гучаць нашмат больш жорсткім і тэхнічнымі, у класічным метал-стылі. Альбом атрымаў статус «залатога» у студзені 2006 і быў прадстаўлены на 63 месцы ў часопісе «Guitar World» у намінацыі «Топ-100 найвялікшых гітарных альбомаў».
6 чэрвеня 2006 года гурт выступіў на разагрэве ў знакамітай «Metallica». Потым было праведзена турнэ разам з імі.
17 ліпеня 2007 года выпушчаны DVD «All Excess», які ўключае 156 хвілін апавядання пра членаў гурта як на сцэне, так і па-за ёй, — а таксама 4 канцэртных відэа і 4 кліпа.
Аднайменны альбом гурта — «Avenged Sevenfold» — выдадзены 19 кастрычніка 2007. Дэбютаваўшы адразу на чацвёртай пазіцыі «Billboard 200», альбом адразу разышоўся тыражом у 94 000 копій, і быў апошнім альбомам, запісаным ў «залатым складзе».
16 верасня 2008 выпушчаны канцэртны DVD гурта — «Live in the LBC & Diamonds in the Rough». Альбом складаецца з двух частак: CD-альбома і DVD-выступу.
28 снежня 2009 каля 13:00 гадзін дня па просьбе сваякоў выклікалі пажарнікаў у дом Джэймса Саллівана (The Rev). Ён быў знойдзены мёртвым ва ўласным доме. Паліцыя адмовіла версію забойства: прычынай смерці стала выпадковая перадазіроўка лекаў і алкаголю.
18 лютага 2010 года ўдзельнікі гурта паведамілі, што запіс новага альбома адбудзецца разам з барабаншчыкам гурта «Dream Theater» Mike Portnoy, што пазней пацвердзіў і сам Майк.
27 ліпеня выйшаў альбом «Nightmare» і трапіў на пазіцыю № 1 у «Billboard 200».
З канца 2010 Mike Portnoy пакінуў гурт.
Летам 2013 года быў запісаны шосты альбом гурта — «Hail to the King». У сеціве ён з’явіўся 20 жніўня, за сем дзён да афіцыйнага выхаду ў ЗША. 16 ліпеня 2014 альбом атрымаў статус «залатога».[1] На песні «Hail to the King», «Shepherd of Fire» і «This Means War» былі зняты кліпы.
У ліпені 2015 гурт пакінуў барабаншчык Эрын Элахай. 4 лістапада стала вядома імя новага барабаншчыка. Ім стаў Брукс Вакерман[2].