Металкор (англ.: Metalcore) — тэрмін, які ўжываецца для апісання жанраў музыкі, у якіх ёсць элементы хардкор-панку і хэві-металу. Тэрмін набыў сваё сучаснае значэнне ў сярэдзіне 1990-х гадоў, калі быў ужыты для такіх гуртоў, як Earth Crisis, Deadguy і Integrity. Самая ранняя з іх, Integrity, пачаткі сваю дзейнасць 1989 годзе. Металкор адрозніваецца ад іншых форм спалучэнняў панка і металу наяўнасцю ў музыцы брэйкдаўнаў:[3] павольных пройгрышаў, якія падахвочваюць да слемінгу.
У выніку зліцці хардкору і металу, утварыўся красовер трэш, ў горадзе Беркелі штата Каліфорнія, у клубе Ruthie’s, у 1984 годзе[4]. Тэрмін металкор пачынаюць ужываць для пазначэння красовер гуртоў[5]. Хардкор гурты Corrosion of Conformity,[6][7][8][9] D.R.I.[10] і Suicidal Tendencies[11][12] граюць у жанры блізкім да трэш-металу. Гэтая сцэна ўплывае на музыку скінхэдаў нью-ёркскага хардкору, якая таксама пачынаецца ў 1984 годзе і ўключае ў сябе такія гурты, як Cro-Mags,[13] Murphy's Law, Agnostic Front[14][15] і Warzone.[16] Самымі ўплывовымі з іх былі Cro-Mags, што вызнавалі straight edge. Іншымі нью-ёркскімі straight edge гуртамі ёсць Gorilla Biscuits, Crumbsuckers і Youth of Today, якія распрацавалі жанр youth crew.
Паміж 1989 і 1995 гадамі паўстала новая хваля металкор-гуртоў. Яна ўключае Integrity, Earth Crisis, Converge, Starkweather, Judge, Bloodlet, Strife, Rorschach, Cave In, Vision of Disorder, Hatebreed і Candiria. На гучанне гурта Integrity аказалі ўплыў такія гурты, як Cro-Mags, Slayer і Joy Division. Earth Crisis, Converge і Hatebreed выпрабавалі ўплыў дэз-металу. Гурты Biohazard, Coalesce і Shai Hulud таксама ёсць важнымі прадстаўнікамі ранняга металкору. Часам усе гэтыя гурты завуць металік хардкорам (metallic hardcore)[17].
Маткор бярэ свой пачатак з сярэдзіны 1990-х, з прац Converge, Botch[18][19] і The Dillinger Escape Plan[20]. Тэрмін мат-рок і маткор не тоесныя, але абодва яны характарызуюць музыку з нетыповымі для року рытмамі. Маткор цяжэйшы за мат-рок. Ion Dissonance, Fear Before the March of Flames, Behold... The Arctopus і The Number Twelve Looks Like You ёсць маткор гуртамі.
У канцы 90-х узнікае трэцяя хваля металкору, арыентаваная на больш меладычнае гучанне. Такія гурты, як Trivium, Bullet For My Valentine, Still Remains, Darkest Hour, Poison the Well, Underoath і Atreyu сталі найбольш камерцыйна паспяховымі[21]. Вялікі ўплыў на гучанне гэтых гуртоў аказаў мелодык дэт-метал, у прыватнасці такія гурты, як In Flames і At the Gates[22][23]. У песнях часта выкарыстоўваецца чысты вакал[24][25][26]. Адным з вядомых прадстаўнікоў меладычнага металкору ёсць аўстралійскі гурт Parkway Drive.
Гэта сплаў металкора і дэз-металу[27]. Першапраходцамі жанру былі Despised Icon[27] і Job for a Cowboy. Гучанне больш цвёрдае чым у іншых жанраў металкору і характарызуецца большай хуткасцю, дысанансам і частай зменай танальнасці. Іншымі прадстаўнікамі дэткору ёсць Bring Me The Horizon, As Blood Runs Black, Through the Eyes of the Dead, Suicide Silence, All Shall Perish і германскія Heaven Shall Burn. Хрысціянскі гурт Underoath таксама мае ўзоры дэзкору ў першых двух альбомах.