16 ліпеня
16 ліпеня — сто дзевяноста сёмы (сто дзевяноста восьмы ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
Падзеі
Нарадзіліся
- 1194: Клара Асізская, італьянская святая
- 1723: Джошуа Рэйналдс, англійскі жывапісец, тэарэтык мастацтва (пам. 23.2.1792)
- 1796: Каміль Каро, французскі жывапісец (пам. 1875)
- 1860: Ота Есперсен, дацкі лінгвіст, стваральнік філасофіі граматыкі
- 1872: Руаль Амундсен, нарвежскі падарожнік
- 1883: Чарлз Шылер, амерыканскі мастак
- 1888: Фрыц Цэрніке, галандскі фізік. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (1953)
- 1896: Тругве Лі, нарвежскі палітык, першы генеральны сакратар ААН
- 1902: Аляксандр Лурыя, расійскі псіхолаг, заснавальнік неўрапсіхалогіі
- 1911: Джынджэр Роджэрс, амерыканская актрыса
- 1928: Роберт Шэклі, амерыканскі пісьменнік-фантаст
- 1936: Ясуа Фукуда, прэм’ер-міністр Японіі
- 1946: Рэйнальда Арэнас, кубінскі пісьменнік
- 1959: Юрген Лігі, эстонскі дзяржаўны дзеяч
- 1968: Лары Сэнгер, адзін з заснавальнікаў і галоўны рэдактар Вікіпедыі
- 1983: Адрыян Піц, румынскі футбаліст
- 1994: Шэрыка Джэксан, ямайская лёгкаатлетка
Памерлі
- 1216: Інакенцій III, Папа Рымскі
- 1691: Франсуа-Мішэль маркіз дэ Лувуа, французскі дзяржаўны дзеяч
- 1747: Джузэпэ Марыя Крэспі, італьянскі мастак
- 1764: Іван VI, імператар расійскі
- 1976: Ян Станкевіч, беларускі мовазнавец, гісторык, палітычны дзеяч
- 1985: Генрых Бёль, нямецкі пісьменнік
- 1989: Герберт фон Караян, аўстрыйскі дырыжор
- 1990: Мікалай Арэхва, дзеяч рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі, беларускі гісторык
- 1997: Дора Маар, французская мастачка
Святкуюць
|
|