Якуб Харэўскі

Якуб Харэўскі
Якуб Новік
Псеўданім Харэўскі
Дата нараджэння 1900
Месца нараджэння
Дата смерці 2 красавіка 1968(1968-04-02)
Месца смерці
Званне атаман

Яку́б Харэ́ўскі (сапр. Якуб Новік, 1900, в. Харава, цяпер Пружанскі раён, Брэсцкая вобласць, Беларусь — 2 красавіка 1968, Рыу-Гранды, Бразілія) — беларускі падпольнік, атаман, адзін з кіраўнікоў антысавецкага руху супраціву ў Беларусі (1942—1948).

Біяграфія

Нарадзіўся ў 1900 годзе ў вёсцы Харава (цяпер у Пружанскім раёне Брэсцкай вобласці).

Антыпольскае змаганне

Маючы каля дваццаці гадоў, Якуб далучыўся да беларускай антыпольскай партызанкі і неўзабаве ўзначаліў аддзел у Ружанскай пушчы, які ўваходзіў у склад партызанскіх войскаў БНР. Магчыма, якраз тады Якуб Новік і ўзяў сабе канспірацыйнае імя, утворанае ад назвы роднай палескай вёскі Харава. Побач з Харэўскім дзейнічалі беларускія аддзелы Сяргея Хмары і атамана Рудога, а таксама аддзел вядомага савецкага чэкіста Кірылы Арлоўскага, які імкнуўся стварыць з суседзямі «агульны штаб». Перамовы завяршыліся не на карысць чэкіста, якому загадалі не пераходзіць лінію Віленска-Брэсцкай чыгункі.

У 1925 годзе, калі палякі ўзялі яго аддзел у атачэнне, Харэўскаму ўдалося захаваць людзей, распусціўшы іх па хатах, а самому ўцячы ў БССР. Жыў тут на нелегальным становішчы, пакуль у 1937 г. не быў вымушаны перайсці мяжу ў зваротным кірунку, ратуючыся ад масавых арыштаў НКВД.

У пачатку 1939 года ў Баранавічах адбылася падпольная канферэнцыя былых сяброў Беларускай сялянска-работніцкай Грамады. Багаты партызанскі досвед атамана Харэўскага аказаўся зноў запатрабаваным. Ён атрымаў заданне рыхтаваць на Палессі на выпадак нямецка-польскай вайны антыпольскае паўстанне. У жніўні 1939 сілы Харэўскага ўжо складалі 5 тысяч чалавек, але запланаваны на 18 верасня штурм Пінска атаман мусіў адмяніць, бо пачаўся паход Чырвонай Арміі на Польшчу.

Барацьба ў часе Вялікай айчыннай вайны

З 1941 года браў удзел у партызанскай барацьбе ў Заходняй Беларусі, актыўна супрацоўнічаў з Палескай сеччу Бульбы-Бараўца.

Увосень 1941 года была заснавана Беларуская Народная Грамада (БНГ), якая ўзяла на сябе каардынацыю дзеянняў беларускіх партызанаў. У 1942 годзе Якуб Харэўскі ўзначаліў «Лаву атаманаў» БНГ. Падчас адыходу немцаў яго аддзел імя Нябабы захоплівае ў Любяшове, на беларуска-ўкраінскім памежжы, нямецкі арсенал. Да канца 1940-х аддзел паспяхова ваюе з бальшавікамі на Брэстчыне і Піншчыне, даходзячы да Косава, Століна і Каменя-Кашырскага.

У 1949 годзе беларускаму атаману ўдаецца пераправіць сваіх людзей у Польшчу, адтуль у Заходнюю Германію і, нарэшце, у Бразілію. Тут ён пасяліўся пад новым імем.

Смерць

У 1967 годзе газета «Беларускі голас», якую выдаваў у Таронта (Канада) былы паплечнік Сяргей Хмара, змясціла артыкул, дзе Харэўскі-Новік згадваўся як палеглы ў баях за Беларусь. Сам Харэўскі надрукаваў у адказ ліст, што чуткі пра яго смерць перабольшаныя.

2 красавіка 1968 года Якуб Харэўскі з ад’ютантам Кансцінам Гукам загінуў у аўтакатастрофе. Гэткую методыку расправы з палітычнымі апанентамі тады шырока выкарыстоўвалі савецкія спецслужбы.

Гл. таксама

Спасылкі

Strategi Solo vs Squad di Free Fire: Cara Menang Mudah!