Шкля́нцы[1] (трансліт.: Škliancy, руск.: Шклянцы) — вёска ў Докшыцкім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Бярозкаўскага сельсавета.
Упершыню Шклянцы згадваюцца ў XVIII ст. як мястэчка Менскага павета Менскага ваяводства.
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Шклянцы апынуліся ў складзе Расійскай імперыі, у Барысаўскім павеце Мінскай губерні. У 1836 мясцовасць перайшла ў валоданне Стаброўскіх[2].
У 1919 Шклянцы ўвайшлі ў БССР. Статус паселішча панізілі да вёскі.