Цывілізацыя майя[1], або ма́я[2] — цывілізацыя Цэнтральнай Амерыкі, створаная народам мая, вядомая дзякуючы сваёй пісьменнасці, мастацтву, архітэктуры і матэматычнай і астранамічнай сістэмам. Пачала фарміравацца ў дакласічную эру (2500 да н.э. — 250 н.э.), большасць яе гарадоў дасягнула піка свайго развіцця ў класічны перыяд (250 н.э. — 900 н.э.). Працягвала сваё існаванне да прыбыцця канкістадораў.
Мая будавалі каменныя гарады, многія з якіх былі пакінуты задоўга да прыходу еўрапейцаў, іншыя былі заселены і пасля. Каляндар, распрацаваны мая, выкарыстоўвалі і іншыя народы Цэнтральнай Амерыкі. Ужывалася іерагліфічныя сістэма пісьма, часткова расшыфраваная. Захаваліся шматлікія надпісы на помніках. Стварылі эфектыўную сістэму земляробства, мелі глыбокія веды ў астраноміі.
Знойдзена каля 1000 гарадзішчаў культуры мая (на пачатак 80-х гадоў XX стагоддзя), але не ўсе з іх раскапаны або даследаваны археолагамі, а таксама 3000 пасёлкаў.
Гісторыя Маянскай цывілізацыі падзяляецца на тры асноўныя перыяды: дакласічны (перадкласічны), класічны і посткласічны (паслякласічны)[3]. Ім папярэднічаў т.зв. архаічны перыяд, на працягу якога паявіліся першыя пастаянныя паселішчы і развілася ранняя сельская гаспадарка[4]. Сучасныя вучоныя разглядаюць гэту перыядызацыю хутчэй як адносна адвольнае дзяленне храналогіі мая, чым паказальнік культурнага развіцця і заняпаду[5]. Часавыя граніцы перыядаў у розных аўтараў могуць вызначацца з розніцай у стагоддзе[6].
Камінальхую, у нагор'ях, і Эль-Мірадор, у нізінах, абодва былі важнымі гарадамі ў Позні дакласічны перыяд.
Сваю першую цывілізацыю мая стварылі ў Дакласічны перыяд[10]. Вучоныя працягваюць абмяркоўваць, калі ж пачалася гэтая эра цывілізацыі Мая. Прысутнасць мая ў Куэйё[ru] (сучасны Беліз) была датавана каля 2600 г. да н.э. вугляродным метадам[11]. Паселішчы былі заснаваны каля 1800 г. да н.э. ў вобласці Сакануска (ісп.: Soconusco) на ціхаакіянскім узбярэжжы, і ўжо тады мая вырошчвалі асноўныя культуры кукурузы, бабоў, гарбузоў і перцу чылі[12]. Для гэтага перыяду былі характэрнымі аселыя абшчыны і ўвядзенне ва ўжытак керамікі і абпаленых гліняных фігурак[13].
У Сярэдні дакласічны перыяд малыя вёскі пачалі расці, утвараючы гарады[14]. Накбэ ў гватэмальскім дэпартаменце Петэн — самы ранні надзейна засведчаны горад у маянскіх нізінах[15], дзе вялікія збудаванні былі датаваныя каля 750 г. да н.э.[14] К Сярэдняму дакласічнаму перыяду паўночныя нізіны Юкатана былі ў значнай ступені заселены[16]. Прыблізна к 400 г. да н.э. раннія маянскія правіцелі ўзводзілі стэлы[17]. Паўнацэннае пісьмо было ва ўжытку ў Петэне ўжо к 3 ст. да н.э.[18] У Позні дакласічны перыяд вырас велізарны горад Эль-Мірадор, пакрыўшы прыблізна 16 км² [19]. Хоць і не настолькі вялікі, Тыкаль ужо быў значным горадам недзе к 350 г. да н.э.[20]
У нагор'ях, як галоўны цэнтр Позняга дакласічнага перыяду, паявіўся Камінальхую[21]. Такалік-Абах і Чакала[en] былі два самыя важныя гарады ціхаакіянскай прыбярэжнай раўніны[22]; на поўначы Юкатана вырас і стаў важным горадам Камчэн[en][23]. Познедакласічны культурны росквіт змяніўся заняпадам у 1 ст. н.э., і многія вялікія гарады Мая тае эпохі былі закінуты; прычына гэтага заняпаду невядома[24].
Класічны перыяд (каля 250—900 гг. н.э.)
Класічны перыяд вызначаюць пераважна як перыяд, на працягу якога нізінныя мая ўзводзілі манументы з датамі маянскага календара на аснове доўгага ліку[26]. Гэты перыяд адметны найбольшым росквітам маштабнай архітэктуры і горадабудаўніцтва, стварэннем манументальных надпісаў і ярка выяўленным значным інтэлектуальным і мастацкім ростам, асабліва ў паўднёвых нізінных абласцях[26]. Агульную палітычную карціну Мая класічнага перыяду можна параўнаць з Рэнесанснаю Італіяй ці Класічнаю Грэцыяй, з іх шматлікімі гарадамі-дзяржавамі, уцягнутымі ў складаную сетку саюзаў і саперніцтваў[27]. Найбольшыя гарады мелі насельніцтва ад 50 000 да 120 000 чалавек і былі звязаны з сеткаю другарадных мястэчак[28].
У Ранні класічны перыяд гарады па ўсім Маянскім рэгіёне былі пад уплывам Тэатыўакана, вялікай метраполіі ў аддаленай Даліне Мехіка[29]. У 378 г. н.э. Тэатыўакан рашуча ўмяшаўся ў справы Тыкаля і іншых суседніх гарадоў, зверг іх правіцеляў і ўстанавіў там новую дынастыю, якую падтрымліваў[30]. Гэтым умяшальніцтвам кіраваў Сіях К'ак' («Народжаны з агню»), які прыбыў у Тыкаль у пачатку 378 года. Цар Тыкаля, Чак-Ток-Ічак I, памёр у той жа дзень, што наводзіць на думку аб гвалтоўным перавароце[31]. Годам пазней Сіях К'ак' наглядаў уступленне на пасаду новага цара, Яш-Нун-Айіна I[32]. Устанаўленне новай дынастыі прывяло к перыяду палітычнага дамінавання, калі Тыкаль стаў наймагутнейшым горадам у цэнтральных нізінах[32].
Моцным сапернікам Тыкаля быў Калакмуль, іншы магутны горад Петэнскага басейна[33]. Абодва, і Тыкаль, і Калакмуль, развілі вялізныя сістэмы з саюзнікаў і васалаў; меншыя гарады, якія ўвайшлі ў адну з гэтых сетак, атрымлівалі прэстыж са свайго саюзу з вярхоўным горадам і падтрымлівалі мірныя адносіны з іншымі членамі той жа сеткі[34]. Тыкаль і Калакмуль уцягнуліся ў лавіраванне іх саюзніцкіх сетак адна проці другой. У розныя моманты на працягу Класічнага перыяду тая ці іншая з гэтых сіл здабывала стратэгічную перамогу над сваім сапернікам, што праяўлялася ў адпаведных перыядах росквіту і заняпаду[35].
У 629 годзе Балах-Чан-Кавіль, сын тыкальскага цара Кініч-Муван-Холя II, быў пасланы заснаваць новы горад у Дос-Піласе, відавочна як аванпост для пашырэння моцы Тыкаля па-за межамі дасяжнасці Калакмуля[36]. Наступныя два дзесяцігоддзі ён верна ваяваў на баку свайго брата і сюзерэна ў Тыкалі. У 648 годзе калакмульскі цар Юкном-Чэн II паланіў Балах-Чан-Кавіля, а затым аднавіў яго на троне Дос-Піласа, але ўжо як свайго васала[37] Пасля гэтага апошні служыў Калакмулю як верны саюзнік[38].
На паўднёвым усходзе найважнейшым горадам быў Капан[33]. Яго дынастыя Класічнага перыяду была заснавана ў 426 годзе правіцелем Кініч-Яш-Кук-Мо[en]. Новы цар меў цесныя сувязі з цэнтральным Петэнам і Тэатыўаканам[39]. Капан дасягнуў вышыні культурнага і мастацкага развіцця пры цару Уашаклахун-Убах-Кавілю[en], які правіў з 695 па 738 год[40]. Яго кіраванне закончылася катастрафічна, калі ён быў узяты ў палон яго ж васалам, кірыгуаскім царом Как-Ціліў-Чан-Ёпатам[41]. Палонны ўладар Капана быў прыведзены ў Кірыгуа і абезгалоўлены ў час публічнага рытуалу[42]. Імаверна, к гэтаму перавароту прылажыў руку Калакмуль, каб аслабіць магутнага саюзніка Тыкаля[43]. Паленке і Яшчылан былі наймагутнейшымі гарадамі ў вобласці Усумасінты[33]. У нагор'ях к 300 году Камінальхую ў Гватэмальскай даліне ўжо быў вялікім горадам[44]. На поўначы Маянскай прасторы самаю важнай сталіцай была Каба[45].
На працягу 9 ст. н.э. цэнтральныя вобласці Мая перажывалі значны палітычны заняпад, адзначаны запусценнем гарадоў, перапыненнем дынастый і зрушэннем актыўнасці на поўнач[29]. Не існуе агульнапрынятых тэорый, якія тлумачылі б гэты ўпадак, але імаверна, што ён быў выкліканы спалучэннем некалькіх прычын, уключаючы мясцовыя міжусобныя войны, перанаселенасць (якая пацягнула за сабою моцную дэградацыю асяроддзя) і засуху[46]. У гэты перыяд, вядомы як Завяршальны класічны, павысілася актыўнасць паўночных гарадоў: Чычэн-Іцы і Ушмаля[29].
Галоўныя гарады на паўночным Юкатане былі населенымі яшчэ доўга пасля таго, як гарады паўднёвых нізін перасталі ўзводзіць манументы[47].
Сацыяльная арганізацыя Класічнай Мая была заснавана найперш на рытуальным аўтарытэце (вяршэнстве) правіцеля, а не на цэнтралізаваным кантролі гандлю і размеркавання харчавання. Такая мадэль праўлення была слаба прыстасавана для адказу на змены, таму што дзеянні правіцеля згодна з традыцыяй абмяжоўваліся такімі напрамкамі дзейнасці як будаўніцтва, рытуалы і вайна. Гэта толькі паспрыяла абвастрэнню сістэмных праблем[48]. К 9—10 стст. гэта прывяло да распаду ўсяе сістэмы праўлення. На паўночным Юкатане аднаасобнае праўленне было заменена на кіруючы савет, сфарміраваны з прадстаўнікоў знатных родаў. У паўднёвым Юкатане і цэнтральным Петэне царствы хіліліся да заняпаду; у заходнім Петэне і некаторых іншых абласцях змены былі катастрафічнымі і прывялі да быстрага апусцення гарадоў[49]. За пару пакаленняў вялікія часткі цэнтральнай Маянскай вобласці амаль абязлюдзелі[50]. Як сталіцы, так і другарадныя паселішчы апусцелі за 50—100 гадоў[28]. Адзін за адным, гарады перасталі высякаць датаваныя манументы; апошняя дата паводле Доўгага ліку была напісана ў Таніне[en] ў 909 годзе. Стэлы больш не ўзводзіліся, а ў закінутых царскіх палацах пасяліліся выпадковыя жыхары. Месаамерыканскія гандлёвыя шляхі зрушыліся і пайшлі ў абход Петэна[51].
Паслякласічны перыяд (каля 950—1539 гг. н.э.)
У Паслякласічны перыяд, хоць і значна зменшаная, прысутнасць Мая заставалася прыкметнай і пасля запусцення галоўных гарадоў Класічнага перыяду; насельніцтва асабліва было сканцэнтравана каля пастаянных крыніц вады[53]. У адрозненне ад папярэдніх цыклаў скарачэння вобласці Мая, закінутыя землі не былі скора заселены ў Посткласічны перыяд[28]. Актыўнасць перамясцілася ў паўночныя нізіны і Маянскія нагор'і; гэта магло быць звязана з перамяшчэннем насельніцтва з паўднёвых нізін, бо многія паслякласічныя групы мая мелі міфы, звязаныя з міграцыяй[54]. Чычэн-Іца і яе пуукскія[en] суседзі моцна заняпалі ў 11 ст., і гэта можа адлюстроўваць заключную падзею заняпаду класічнай цывілізацыі Мая. Пасля ўпадку Чычэн-Іцы, Маянская вобласць засталася без дамінантнай сілы, пакуль у 12 ст. не ўзвысіўся горад Маяпан. На ўзбярэжжы Карыбскага мора і Мексіканскага заліва ўзніклі новыя гарады, былі праложаны новыя гандлёвыя шляхі[55].
Паслякласічны перыяд быў адзначаны зменамі адносна папярэдняга Класічнага[56]. Некалі вялікі горад Камінальхую ў Гватэмальскай даліне быў закінуты пасля амаль дзвюх тысяч гадоў бесперапыннай населенасці[57]. На нагор'ях і суседнім ціхаакіянскім узбярэжжы доўга населеныя гарады на неабароненых месцах былі перанесены, відавочна, з-за пашырэння ваенных канфліктаў[en]. Гарады сталі займаць больш зручныя для абароны вяршыні ўзгоркаў, акружаных глыбокімі ярамі і лагчынамі, з умацаваныя сценамі і рвамі, якія часам дапаўнялі прыродную абарону, якую давала мясцовасць[57]. Адным з найбольш важных гарадоў у Гватэмальскім нагор'і ў гэты час быў Гумарках[en], сталіца ваяўнічага царства Кічэ[en][56]. Кіраўніцтва маянскіх дзяржаў, ад Юкатана да Гватэмальскіх нагор'яў, часта было арганізавана як сумеснае праўленне савета. Аднак на практыцы адзін з членаў савета мог дзейнічаць як вярхоўны правіцель, тады як іншыя члены служылі яму дарадчыкамі[58].
Маяпан быў закінуты каля 1448 года, пасля перыяду палітычнай, сацыяльнай і прыроднай бязладнасці, што ў многіх адносінах было водгукам упадку Класічнага перыяду ў паўднёвых абласцях Мая[en]. За апусценнем горада на Юкатанскім паўвостраве настаў перыяд працяглых войн, хвароб і прыродных бедстваў, які завяршыўся незадоўга да прыходу іспанцаў у 1511 годзе[59]. Нават без дамінантнай рэгіянальнай сталіцы, раннія іспанскія даследчыкі паведамлялі пра багатыя прыбярэжныя гарады і квітнеючыя рынкі[55]. На працягу Позняга паслякласічнага перыяду Юкатан быў падзелены на рад незалежных абласцей, якія мелі агульную культуру, але адрозніваліся па ўнутраным грамадска-палітычным ладзе[60]. Напярэдадні іспанскага заваявання на Гватэмальскім нагор'і панавала некалькі магутных маянскіх дзяржаў[61]. Кічэ[en] стварылі невялікую імперыю, якая пакрывала вялікую частку заходніх Гватэмальскіх нагор'яў і суседнюю ціхаакіянскую прыбярэжную раўніну. Аднак у апошнія дзесяцігоддзі перад іспанскім уварваннем дзяржаву Кічэ паступова разбурала Какчыкельскае[en] царства[62].
У 1511 годзе ў Карыбскім басейне пацярпела крушэнне іспанская каравела, недзе з дзясятак выжыўшых высадзіліся на ўзбярэжжы Юкатана. Яны былі схоплены адным маянскім уладаром, і большасць з іх была прынесена ў ахвяру, хаця двум удалося ўцячы. З 1517 па 1519 год берагі Юкатана даследавалі тры асобныя іспанскія экспедыцыі, якія мелі рад ваенных сутыкненняў з маянскімі плямёнамі[63]. Пасля падзення ў 1521 годзе Тэначтытлана, ацтэкскай сталіцы, пад націскам іспанцаў, Эрнан Картэс паслаў у Гватэмалу Педра дэ Альварада з войскам: 180 конных воінаў, 300 пехацінцаў, 4 гарматы і некалькі тысяч саюзных воінаў з цэнтральнай Мексікі[64]; яны прыбылі ў Сакануска (ісп.: Soconusco) у 1523 годзе[65]. Сталіца Кічэ, Гумарках, пала перад Альварада ў 1524 годзе[66]. Скора пасля таго іспанцы былі запрошаны як саюзнікі ў Ішымчэ[en], сталіцу дзяржавы какчыкельскіх мая[en][67]. Добрыя адносіны доўга не пратрывалі, з-за празмерных іспанскіх патрабаванняў золата ў якасці даніны, і праз некалькі месяцаў горад быў пакінуты жыхарамі[68]. Пасля гэтага ў 1525 годзе паў Сакулеу[en], сталіца мамскіх мая[en][69]. У 1527 годзе Франсіска дэ Мантэха і яго сын, Франсіска дэ Мантэха малодшы, распачалі доўгую серыю паходаў супраць дзяржаў Юкатана і канчаткова завяршылі заваяванне паўночнай часткі паўвострава ў 1546 годзе[70]. Пасля гэтага незалежнымі засталіся толькі маянскія царствы Петэнскага басейна[71]. У 1697 годзе Марцін дэ Урсуа ўзяў штурмам сталіцу мая іца[en] — Таясаль[en], апошні незалежны маянскі горад[72].
Іспанскае заваяванне знесла ў нябыт большую частку вызначальных адметнасцей цывілізацыі Мая. Аднак, мноства маянскіх вёсак засталося ўбаку ад іспанскай каланіяльнай улады і ў асноўным працягвала жыць ранейшым укладам. Маянская абшчына і сям'я прадтрымлівалі свой традыцыйны быт[73]. Аснову месаамерыканскага харчавання, як і раней, складалі кукуруза і бабы, хаця прадукцыйнасць земляробства вырасла дзякуючы выкарыстанню жалезных прылад. Працягвалі існаваць традыцыйныя рамёствы, такія як ткацтва, кераміка і пляценне. Абшчынныя рынкі і гандаль мясцовымі таварамі заставаліся без змен яшчэ доўга пасля заваявання. Іншым разам каланіяльная адміністрацыя заахвочвала традыцыныя заняткі, каб атрымліваць даніну керамікай ці баваўнянымі тканінамі, хоць самі вырабы звычайна вырабляліся па еўрапейскіх стандартах. Вераванні і мова мая аказаліся ўстойлівымі да змен, нягледзячы на рашучыя намаганні каталіцкіх місіянераў[74]. 260-дзённы рытуальны каляндар цалкін[en] і цяпер застаецца ва ўжытку ў сучасных абшчынах мая ў нагор'ях Гватэмалы і Ч'япаса[75], а мільёны носьбітаў маянскіх моў насяляюць землі, на якіх стварылі сваю цывілізацыю іх продкі[76].
Не менш за 60 тыс. розных будынкаў цывілізацыі мая, схаваных у джунглях, выявілі навукоўцы на поўначы Гватэмалы ў дэпартаменце Петэн. Па словах археолагаў, якія прымалі ўдзел у пошуках, гаворка ідзе пра дзясяткі гарадоў з "вялікімі плошчамі і пірамідамі", узвядзенне якіх павінна было займаць многія гады. "Гэта тэрасы і месцы вырошчвання сельскагаспадарчых культур з арашальнымі каналамі, рэзервуары для збору вады, умацаваныя паселішчы і шырокія дарогі, зробленыя мая, у няўяўным раней маштабе", - адзначыў Франсіска Эстрада-Белі, адзін з аўтараў даследавання. Згодна з папярэднімі ацэнкамі спецыялістаў, на гэтай тэрыторыі маглі пражываць каля 10 млн чалавек[82].
↑Беларуска-рускі слоўнік. У 3 т. (Больш за 110.000 слоў). Пад рэд. А.Лукашанца; НАН Беларусі, Ін-т мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы. Менск: Беларуская Энцыклапедыя, 2012. — 4-е выд., перапрац. і дап. ISBN 978-985-11-0613-0
↑Паводле правілаў беларускай арфаграфіі і пунктуацыі 2008 года спалучэнне -йа- пасля галосных і ў пачатку слова на пісьме перадаецца праз -я-. Таксама адзначаецца, што гукавое спалучэнне зычнага гука [й] з галоснымі ў словах іншамоўнага паходжання на пачатку слова, пасля галоснага ў сярэдзіне слова і пасля галоснага на канцы слова перадаецца ётаванымі галоснымі, як і ў словах уласнабеларускіх.
↑Kukulcan's Realm: Urban Life at Ancient Mayapán, Marilyn Masson & Carlos Peraza Lope, University Press of Colorado 2014, chapter 8: Militarism, Misery and CollapseISBN 978-1-60732-319-8
Майя // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 9. — С. 524-525. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0155-9 (Т. 9).
Oskar Blues BreweryLocationLongmont, ColoradoOpened1997Owned byMonster Beverage[1]Websitewww.oskarblues.comActive beers Name Type Dale's Pale Ale American Pale Ale Dale's Light Lager Light Lager Dale's Double IPA Double IPA Mama's Little Yella Pils Pilsner Hazy Blues Juicy IPA Old Chub Scotch Ale Ten FIDY Imperial Stout Barrel-Aged Ten FIDY Barrel-Aged Beer Oskar Blues Brewery is a craft brewery with locations in Longmont, Colorado, Brevard, North Carolina, and Austin, Texas. The comp...
2001 radiation accident in the country of Georgia 42°46′56″N 42°00′43″E / 42.78222°N 42.01194°E / 42.78222; 42.01194 The Lia radiological accident began on December 2, 2001, with the discovery of two orphan radiation sources near the Enguri Dam in Tsalenjikha District in the country of Georgia. Three villagers from Lia were unknowingly exposed. All three men were injured, one of whom eventually died. The accident was a result of unlabeled radioisotope therm...
Mapa da catacumba. Catacumba de Via Anapo é uma catacumba romana localizada na no número 2 da Via Anapo, no quartiere Trieste de Roma, perto da antiga Via Salaria. História A esta catacumba, que remonta ao século III ou IV, foi descoberta em 31 de maio de 1578, quando alguns operários que escavavam o local em busca de pozolana, testemunhou um deslizamento de terra que revelou um cemitério rico em pinturas, inscrições e fragmentos de sarcófagos. No entanto, não foi descoberto no loca...
This article describes the 36th album in the U.S. Now! series. It should not be confused with identically-numbered albums from other Now! series. For more information, see Now That's What I Call Music! 36 and Now That's What I Call Music! discography. 2010 compilation album by various artistsNow That's What I Call Music! 36Compilation album by various artistsReleasedNovember 9, 2010Length73:39LabelEMISeries chronology Now That's What I Call Music! 35(2010) Now That's What I Call Music...
Valencin Valencin (Frankreich) Staat Frankreich Region Auvergne-Rhône-Alpes Département (Nr.) Isère (38) Arrondissement Vienne Kanton La Verpillière Gemeindeverband Collines Isère Nord Communauté Koordinaten 45° 37′ N, 5° 1′ O45.6127777777785.0155555555556Koordinaten: 45° 37′ N, 5° 1′ O Höhe 270–379 m Fläche 9,63 km² Einwohner 2.885 (1. Januar 2020) Bevölkerungsdichte 300 Einw./km² Postleitzahl 38540 INSEE-Code 38...
Canis aureus Estado de conservaciónPreocupación menor (UICN 3.1)[1]TaxonomíaReino: AnimaliaFilo: ChordataClase: MammaliaOrden: CarnivoraSuborden: CaniformiaFamilia: CanidaeSubfamilia: CaninaeTribu: CaniniSubtribu: CaninaGénero: CanisEspecie: Canis aureusLinnaeus, 1758[2]Distribución Distribución de C. aureusSubespecies Véase el texto [editar datos en Wikidata] El chacal común o dorado (Canis aureus) es una especie de mamífero carnívoro de la famil...
У Вікіпедії є статті про інших людей із таким прізвищем: Бережний. Віктор Григорович Бережний Народився 23 лютого 1947(1947-02-23) (76 років)станиця Старомінська, Краснодарський крайГромадянство УкраїнаДіяльність політикПосада народний депутат України[1]Партія КПУНагор...
Sequence of major events in a virus pandemic Part of a series on theCOVID-19 pandemicScientifically accurate atomic model of the external structure of SARS-CoV-2. Each ball is an atom. COVID-19 (disease) SARS-CoV-2 (virus) Cases Deaths Timeline 2019 2020 January responses February responses March responses April responses May responses June responses July responses August responses September responses October responses November responses December responses 2021 January responses February resp...
2000 American TV series or program The SightDVD coverGenreHorrorThrillerWritten byPaul W. S. AndersonDirected byPaul W. S. AndersonStarring Andrew McCarthy Kevin Tighe Amanda Redman Jessica Oyelowo Music byJocelyn PookCountry of originUnited StatesUnited KingdomOriginal languageEnglishProductionExecutive producersPaul W. S. AndersonJeremy BoltJulia WebbProducerChris SymesCinematographyDavid JohnsonEditorDavid GambleRunning time96 minutesProduction companies20th Century Fox Televisio...
Knut Frydenlund Knut Olav Frydenlund (* 31. März 1927 in Drammen; † 26. Februar 1987 in Oslo) war ein norwegischer Diplomat und Politiker der Arbeiderpartiet. Frydenlund trat 1953 dem auswärtigen Dienst bei. Er war Mitglied des norwegischen Parlaments ab 1969 und wurde besonders als Verfechter einer norwegischen Mitgliedschaft in der EG bekannt. Er war königlicher norwegischer Außenminister von 1973 bis 1981 und wieder von 1986 bis zu seinem Tode 1987. Werke Politisk samarbeid i Vest-Eu...
Thule Society Thule-GesellschaftNama dalam bahasa JermanThule-GesellschaftSingkatanThuleordenKetua umumWalter Nauhaus[1]PendiriRudolf von SebottendorfDibentuk1918Dibubarkansebelum 1930Didahului olehGermanenordenKantor pusatBerlinSurat kabarMünchener BeobachterIdeologiAntisemitismeAnti-komunismeAnti-imperialismeSentrismePopulismeAgamaAriosofiHimnetidak ada Thule Society (/ˈtuːlə/; Jerman: Thule-Gesellschaft), aslinya Studiengruppe für germanisches Altertum (Kelompok Studi...
Canadian investment bank and financial services provider TD SecuritiesTypeSubsidiaryIndustryFinancial servicesFounded1987; 36 years ago (1987)HeadquartersToronto, Ontario, CanadaKey peopleRiaz Ahmed, President & CEOProductsInvestment banking, global markets, transaction bankingRevenue C$3.46 billion (2018) [1]Number of employees4,000+ParentToronto-Dominion BankDivisionsTD CowenWebsitetdsecurities.com TD Securities is a Canadian investment bank and financial servi...
Swimming while breathing through a snorkel A snorkeler amid corals on a coral reef near Fiji Snorkeling (British and Commonwealth English spelling: snorkelling) is the practice of swimming on or through a body of water while equipped with a diving mask, a shaped breathing tube called a snorkel, and usually swimfins. In cooler waters, a wetsuit may also be worn. The use of this equipment allows the snorkeler to observe underwater attractions for extended periods with relatively little effort a...
SolonPatung dada Solon di Museum Nasional, NapoliNama asalΣόλωνLahirskt. 638 SMAthensMeninggalskt. 558 SM (usia 80)SiprusPekerjaanNegarawan, anggota parlemen, pujangga Solon (Yunani: Σόλων Sólōn, [só.lɔːn]; skt. 638 - skt. 558 SM) merupakan seorang Negarawan, anggota Parlemen, dan penyair asal Athena. Ia dikenang terutama karena upayanya membuat undang-undang mengenai kemunduran politik, ekonomi, dan moral di Athena kuno .[1] Reformasinya gagal di dalam jangka pend...
I patrimoni dell'umanità di Vanuatu sono i siti dichiarati dall'UNESCO come patrimonio dell'umanità a Vanuatu, che è divenuta parte contraente della Convenzione sul patrimonio dell'umanità il 13 giugno 2002[1]. Al 2022 un solo sito è iscritto nella Lista dei patrimoni dell'umanità: il Dominio del capo Roi Mata, scelto nel 2008 in occasione della trentaduesima sessione del comitato del patrimonio mondiale. Cinque sono invece le candidature per nuove iscrizioni[1]. Indice ...
This article is about the novel. For the TV series, see The Tomorrow People. The Tomorrow People Cover art for The Tomorrow PeopleAuthorJudith MerrilCountryCanadaLanguageEnglishGenreScience fictionPublisherPyramidPublication date1960Media typePrint (Hardcover and Paperback) The Tomorrow People is a 1960 science fiction novel by American writer Judith Merril. Plot summary Only one man, Johnny Wendt, has returned from the first expedition to Mars. Efforts to determine what happened to the ...
Papal bull issued by Pope Alexander VI Pope Alexander VI Dudum siquidem (Latin for A short while ago) is a papal bull issued by Pope Alexander VI on 26 September 1493, one of the Bulls of Donation addressed to the Catholic Monarchs Isabella I of Castile and Ferdinand II of Aragon which supplemented the bull Inter caetera and purported to grant to them all islands and mainlands whatsoever, found and to be found, discovered and to be discovered, that are or may be or may seem to be in the route...