Хірасіма[2] (яп. 広 島 市 Хірасіма-сі?, «Шырокі востраў») — горад у Японіі, на паўднёвым захадзе вострава Хонсю, адміністрацыйны цэнтр прэфектуры Хірасіма, самы буйны горад рэгіёна Цюгоку. Хірасіма ўваходзіць у спіс гарадоў Японіі дзяржаўнага значэння. Таксама вядомы як першы горад у свеце, які быў падвергнуты ядзернай бамбардзіроўцы.
Заснаваны ў 1580—1610 гадах як прызамкавы горад і порт. Зручнае размяшчэнне спрыяла развіццю гандлю, рамяства, прамысловасці. У Другую сусветную вайну падвергнуты атамнай бамбардзіроўцы (6 жніўня 1945) амерыканскай авіяцыяй. Ад выбуху загінула больш за 200 тысяч чалавек, разбурана каля 75 тысяч будынкаў; многія жыхары пасля вайны ад хвароб, звязаных з радыяцыяй. Адбудавана, на месцы выбуху атамнай бомбы ў Хірасіме пабудаваны мемарыяльны комплекс Міру. З 1959 года ў Хірасіме адбываюцца міжнародныя канферэнцыі аб забароне атамнай зброі.