Яна, Джэксан і Уолш выйгралі прэмію «Оскар» за «Лепшы адаптаваны сцэнарый» за фільм «Уладар пярсцёнкаў: Вяртанне караля» на 76-ай цырымоніі ўручэння прэміі ў 2004 годзе. Яна была таксама супрадзюсарам ва ўсіх фільмах Джэксана, пачынаючы з «Кінг-Конга», і ў фільме «Раён № 9».
Біяграфія
Вучоба
Некаторы час Боенс была студэнткай Оклендскага ўніверсітэта, скончыўшы яго са ступенню бакалаўра англійскай мовы і гісторыі ў 1994 годзе. Яна атрымала ўзнагароду «Выдатнага выпускніка» ад універсітэта ў 2006 годзе.
Сям’я
У яе трое дзяцей: дачка Фібі Гітынс, сыны Калум Гітынс (абодва з акцёрам Полам Гітынсам) і Ісаак Мілер. Калум гуляў Галета ў фільме «Уладар пярсцёнкаў: Дзве вежы».
Кар’ера
Да таго як стаць сцэнарыстам, Боенс працавала ў тэатры ў якасці драматурга, настаўніка, прадзюсара і мантажора. Яна таксама правяла час у якасці рэжысёра ў «Новазеландскай гільдыі пісьменнікаў».
Праца над «Уладаром Пярсцёнкаў»
Боенс стала фанаткай Толкіна яшчэ дзіцем. Калі Філіпа прыйшла дапамагчы камандзе сцэнарыстаў «Уладара пярсцёнкаў», яна ўжо прачытала кнігу сем разоў.