Спайк Джонз (англ.: Spike Jonze, сапраўднае імя — Адам Шпігель (англ.: Adam Spiegel), нар. 22 кастрычніка1969) — амерыканскі кінарэжысёр, сцэнарыст і прадзюсар. Найбольш вядомы па фільмах «Быць Джонам Малкавічам» (1999) і «Адаптацыя» (2002), знятым па сцэнарыі Чарлі Каўфмана, «Яна» (2013). Таксама вядомы як адзін са стваральнікаў шоў MTV «Цуды». Быў удастоены «Оскара» і «Залатога глобуса» за напісанне сцэнарыя да меладрамы «Яна».