Філфла[1] (мальт. Filfla) — востраў Мальты, размешчаны за 5 км на поўдзень ад галоўнага вострава архіпелага. Адміністрацыйна ўваходзіць у муніцыпалітэт Зурык. Філфла - неўрадлівы, незаселены востраў плошчай каля 6 га, складаецца з 60-метровай вапняковай скалы з плоскай вяршыняй. Побач знаходзіцца маленькі астравок Філфалета.
Вядома, што ў пячоры на востраве ў 1343 годзе была пабудавана капліца. У 1856 годзе землятрусам яна была разбурана, а частка вострава пагрузілася ў Міжземнае мора.
Галерэя
Зноскі