Ліпман нарадзіўся ў Кёнігсбергу ў яўрэйскай сям’і. Вывучаў медыцыну ва ўніверсітэтах Кенігсберга, Берліна і Мюнхена. Атрымаўшы навуковую ступень у Берліне ў 1924 годзе ён вярнуўся ў Кёнігсберг каб вывучаць хімію ў прафесара Ганса Меервейна. У 1926 годзе ён далучыўся да Ота Меерхофа ў Інстытуце імя Кайзера Вільгельма ў Берліне, каб атрымаць ступень доктара філасофіі. Затым ён пайшоў за Меерхофам ў Гайдэльберг у Інстытут Медыцынскіх Даследаванняў імя Кайзера Вільгельма.
З 1939 года жыў і працаваў у ЗША. У 1941 годзе паказаў, што асноўным пераносчыкам энергіі ў клетцы з’яўляецца АТФ. З 1949 па 1957 год ён быў прафесарам біяхіміі ў Медыцынскай Школе Гарвардскага ўніверсітэта. З 1957 года ён выкладаў і вёў даследаванні ў Ракфелераўскім універсітэце ў Нью-Ёрку. У 1966 годзе ўзнагароджаны «Нацыянальным медалём за навуковыя дасягненні».
Ли́пман Фриц Альберт // Т. 14. Куна — Ломами. — М. : Советская энциклопедия, 1973. — С. 485. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978).(руск.)